Алег Гарнікевіч
Выгляд
| Алег Гарнікевіч | |
|---|---|
| укр.: Олег Горникевич | |
| | |
| Дата нараджэння | 17 лістапада 1926 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 мая 2020[1] (93 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | біяхімік, фармаколаг, выкладчык універсітэта, неўролаг |
| Навуковая сфера | фармакалогія[2] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Алег Гарнікевіч (17 лістапада 1926, Львоў — 26 мая 2020, Вена) — аўстрыйскі біяхімік, лаўрэат прэміі Вольфа па медыцыне 1979 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1926 годзе ў c. Сухаў (увайшло ў Львоў). У 1951 годзе атрымаў ступень доктара ў Венскім універсітэце, у тым жа годзе стаў супрацоўнікам альма-матар. Ён таксама цягам дваццаці гадоў быў старшынёй Інстытута біяхімічнай фармакалогіі. У 1967 годзе пачаў доўгае супрацоўніцтва з Універсітэтам Таронта ў Канадзе, а ў 1992 годзе стаў ганаровым прафесарам гэтай навучальнай установы.
Адным з яго асноўных дасягненняў было адкрыццё таго, што прычынай хваробы Паркінсана з’яўляецца дэфіцыт дафаміну ў галаўным мозгу. Таксама граў ключавую ролю ў развіцці тэрапіі гэтага захворвання левадопай.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- 1971: Член Леапальдзіны
- 1972: Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1979: Прэмія Вольфа па медыцыне сумесна з Роджэрам Сперы і Арвідам Карлсанам «за адкрыццё новага падыходу ў барацьбе з хваробай Паркінсона левадопай»
- 2008: Аўстрыйскі ганаровы знак «За навуку і мастацтва» першага класа
- 2010: Аўстрыйскі ганаровы знак «За навуку і мастацтва»
Зноскі
- ↑ а б https://wien.orf.at/stories/3050579/
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 17 лістапада
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Львове
- Памерлі 26 мая
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Вене
- Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены Аўстрыйскай акадэміі навук
- Члены Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяхімікі Аўстрыі