Алег Генадзьевіч Сянцоў
Алег Генадзьевіч Сянцоў | |
---|---|
укр.: Олег Геннадійович Сенцов | |
![]() | |
Дата нараджэння | 13 ліпеня 1976[1] (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Украіна |
Адукацыя | |
Прафесія | рэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік |
Узнагароды | |
IMDb | nm4883553 |
![]() |
Алег Генадзьевіч Сянцоў (нар. 13 ліпеня 1976; Сімферопаль, Крымская вобласць, УССР) — украінскі кінарэжысёр, сцэнарыст і пісьменнік.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Стаў знакамітым у 2012 годзе пасля выхаду дэбютнага фільма «Гамер», з якім ён удзельнічаў у некалькіх міжнародных кінафестывалях. Генеральны дырэктар кінакампаніі «Край Кінема»[2].
11 мая 2014 года ён выйшаў на акцыю пратэсту ў Сімферопалі супраць далучэння Крыма да Расіі. У той самы дзень быў затрыманы ФСБ па падазрэнні ў тэрарызме разам з Аляксандрам Кольчанкам. Праз нейкі час Сянцова перавезлі ў Маскву, у следчы ізалятар у Лефортава[3].
Сутнасць абвінавачванняў супраць Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, вылучаных ФСБ і пракуратурай, складаецца ў тым, што мінулай вясной, пасля анексіі Крыма Расіяй, яны арганізавалі падпалы офісаў арганізацыі «Руская абшчына Крыма» і офіса «Адзінай Расіі» (які змяніў шыльду мясцовага офіса Партыі рэгіёнаў) у Сімферопалі. Акрамя таго, ФСБ сцвярджаў, што Сянцоў з паплечнікамі планавалі падарваць помнік Леніну[4].
25 жніўня 2015 года Паўночна-Каўказскі акруговы ваенны суд прысудзіў Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, іншаму фігуранту справы, Аляксандру Кольчанку, далі дзесяць гадоў строгага рэжыму[5]. Алег Сянцоў прызнаны вінаватым у стварэнні тэрарыстычнай супольнасці і кіраванні ёй, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту, замаху на набыццё выбуховых прылад, незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў арганізаванай групай. Ён не прызнаў сябе вінаватым, заявіў пра катаванні.
З 13 лістапада 2017 Алег Сянцоў знаходзіўся ў калоніі № 8 «Белы мядзведзь» у Лабытнангі (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга Расіі). Летам 2018 года абвесціў галадоўку, патрабуючы вызвалення ўсіх украінскіх палітвязнеў, асуджаных у Расіі. Яна працягвалася 145 дзён, пры гэтым Сянцоў прымаў спецыяльную медыцынскую сумесь. Пад канец жніўня 2019 года пераведзены ў адзін з маскоўскіх СІЗА[6]. 7 верасня вярнуўся ва Украіну ў рамках абмену, які быў праведзены з Расіяй[7].
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 2008: «Хорошо ловится рыбка-бананка», кароткаметражны, навучальны
- 2009: «Рог быка»,
- 2011: «Гамер beuk», паўнаметражны, дэбют
- 2013: «Насарог»[8]
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ўкраінскім ордэнам «За мужність» I-й і III-й ступеняў.
25 кастрычніка 2018 года было абвешчана, што Алег Сянцоў стаў лаўрэатам Прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава[9][10].
Зноскі
- ↑ Oleg Senzow // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Новости. Олег Сенцов задержан ФСБ // «Край Кинема»
- ↑ ФСБ: Украинский режиссёр Сенцов готовил теракты вместе с активистами «Правого сектора». // Московский комсомолец.
- ↑ Рэжысёр Алег Сянцоў прысуджаны да 20 гадоў калоніі, Праваабарончы цэнтр «Вясна»
- ↑ Расійскі суд асудзіў украінскага рэжысёра Сянцова да 20 гадоў пазбаўлення волі Ю, Наша Ніва, 25.08.2015
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Носоріг. Ігровий повнометражний. Олег Сенцов. 01.05.2014 // Сценарна майстерня
- ↑ Зьняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў стаў ляўрэатам прэміі Сахарава, Радыё Свабода, 25.10.2015
- ↑ Ukrainian film maker Oleg Sentsov wins 2018 Sakharov Prize, euronews, 25.10.2015
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Алег Генадзьевіч Сянцоў у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Алег Генадзьевіч Сянцоў на Вікісховішчы |
- Асобы
- Нарадзіліся 13 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Сімферопалі
- Кавалеры ордэна «За мужнасць» I ступені
- Кавалеры ордэна «За мужнасць» III ступені
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
- Рэжысёры Украіны
- Сцэнарысты Украіны
- Кінарэжысёры Украіны
- Рэпрэсаваныя
- Лаўрэаты прэміі імя Сахарава