Алег Георгіевіч Палячонак
| Алег Георгіевіч Палячонак | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 11 снежня 1936 (89 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
| Навуковая сфера | неарганічная хімія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1973) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Алег Георгіевіч Палячонак (11 снежня 1936, Ленінград, РСФСР) — беларускі хімік-неарганік. Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1975). Член Амерыканскае хімічнае таварыства (2010).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (спецыяльнасць «Хімія», кваліфікацыя «Радыяхімія», 1959; аспірантура, 1963).
Працаваў у Дзяржаўным аптычным інстытуце імя С. І. Вавілава (Ленінград; 1963—1966, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава (1966—1979, з 1973 — загадчык кафедры), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (інжынерна-тэхналагічны факультэт завочнай адукацыі, кафедра хіміі, з 1991 — загадчык кафедры, у 1979—1986 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: неарганічная хімія; хімія рэдкіх і рэдказямельных элементаў; хімічная тэрмадынаміка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Медалі «Ветэран працы» (1987), «За працоўныя заслугі» (2008); нагрудныя знакі «Жителю блокадного Ленинграда» (1989), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1993) і інш[1][2].
Зноскі
- Нарадзіліся 11 снежня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Супрацоўнікі ДАІ імя С. І. Вавілава
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій
- Выкладчыкі БДТУ
- Дактары хімічных навук
- Выпускнікі СПбДУ
- Члены Амерыканскага хімічнага таварыства
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій
- Хімікі СССР
- Хімікі Беларусі