Алег Георгіевіч Слука

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Алег Георгіевіч Слука
Дата нараджэння 12 ліпеня 1941(1941-07-12) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1986)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Алег Георгіевіч Слука (нар. 12 ліпеня 1941, вёска Лабковіца, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык, журналіст, дзяржаўны дзеяч. Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1968) і аспірантуру пры ім. Працаваў на факультэце журналістыкі БДУ з 1971 года. Кандыдацкую (1971) і доктарскую (1986) дысертацыі па гісторыі. Прафесар (1990).

У 1986—1995 гадах дэкан факультэта журналістыкі БДУ. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1995—1997). Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997—2001). Рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (2002—2004). З 2004 года прафесар кафедры гісторыі журналістыкі і літаратуры факультэт журналістыкі БДУ.

Даследуе пытанні гісторыі, тэорыі і практыкі сродкаў інфармацыі, тэорыі ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці.

Аўтар прац «Голас рэвалюцыйнай моладзі» (1978), «Слова ў камсамольскім страі» (1980), «Камсамольскі радок»(1984), «Мадэль устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь» (1999, вучэбнага дапаможніка «Беларуская журналістыка» (ч.1, 2000), манаграфіі «Нацыянальная ідэя» (2001)

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) і Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь (1994). Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1982), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001); званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў» (1996).

Узнагароджаны ганаровымі знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2001) і «Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь» (2006).

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Слука, А. Г. Беларуская журналістыка: вучэб. дапам.: у 3 ч. / А. Г. Слука. — Мінск, 2000—2009. — Ч. 1. — 2000. — 230 с.; Ч. 2. — 2003. — 234 с.; Ч. 3. — 2009. — 398 с.
  • Слука, А. Г. Нацыянальная ідэя — шлях народа (Генезіс праблемы) / А. Г. Слука. — Мінск, 2005. — 426 с.
  • Слука, А. Г. Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці (метадалогія фарміравання) / А. Г. Слука. — Мінск, 2007. — 233 с.
  • Слука, А. Г. Нацыянальная ідэя / А. Г. Слука. — Мінск, 2008. — 363 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]