Алег Данілавіч Калугін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Данілавіч Калугін
Дата нараджэння 6 верасня 1934(1934-09-06) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР і Расія
Род войскаў KGB
Званне генерал і генерал-маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу»
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алег Данілавіч Калугін (нар. 6 верасня 1934, Ленінград[1][2]) — былы генерал-маёр КДБ СССР (1974 г.; пазбаўлены звання ў 2002 г.), былы высокапастаўлены кіраўнік падраздзяленняў цэнтральнага апарата і тэрытарыяльных органаў КДБ СССР, грамадскі і палітычны дзеяч апошняга перыяду перабудовы ў СССР, народны дэпутат СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 верасня 1934 года ў Ленінградзе.

З 1952 да 1989 года знаходзіўся ў кадравым рэзерве КДБ СССР.

У 1990 годзе выступіў на канферэнцыі Дэмакратычнай платформы ў КПСС з выкрывальнымі заявамі пра дзейнасць КДБ, пасля чаго быў запрошаны ў эфір тэлепраграмы «Пагляд» і пачаў даваць шматлікія інтэрв’ю савецкай і замежнай прэсе. Усе яго заявы КДБ афіцыйна назваў паклёпніцкімі. У пачатку 1990-х гадоў Калугін актыўна браў удзел у дзейнасці руху «Дэмакратычная Расія».

У 1995 годзе выехаў з Расіі ў ЗША, дзе ў 1994 годзе апублікаваў выкрывальную кнігу «Першае галоўнае ўпраўленне. Мае 32 гады ў разведцы і шпіянажы супраць Захаду», выступаў у прэсе і сведкам на судовых працэсах супраць выяўленых і арыштаваных агентаў КДБ-СВР.

У Расійскай Федэрацыі ў 2002 годзе быў завочна асуджаны за дзяржаўную здраду і прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем кары ў калоніі строгага рэжыму[3], па прысудзе Масгарсуда пазбаўлены воінскага звання, персанальнай пенсіі і дваццаці двух дзяржаўных узнагарод СССР. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і шэраг супрацоўнікаў расійскіх спецслужбаў звалі Калугіна «здраднікам»[4].

У 2003 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства. Жыве ў ЗША, дзе займаецца грамадскай, выкладніцкай і публіцыстычнай чыннасцю.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Калугин О. Д. Вид с Лубянки. «Дело» бывшего генерала КГБ. Месяц первый. — М.: ПИК, 1990. Книга представляет собой сборник газетных и журнальных статей о Калугине.
  • Калугин О. Д. Автобиографическая книга «Прощай, Лубянка!» (XX век глазами очевидцев). — М.: Олимп, 1995. — 352 с. — ISBN 5-7390-0375-X
  • Oleg Kalugin & Fen Montaigne. The First Directorate: My 32 Years in Intelligence and Espionage Against the West, Publisher: St Martins Pr; 1st edition (September 1994), ISBN 0-312-11426-5, ISBN 978-0-312-11426-8, 374 pages
  • Oleg Kalugin. Spymaster: My Thirty-two Years in Intelligence and Espionage Against the West, Publisher: Basic Books; Revised Edition (March 3, 2009), ISBN 0-465-01445-3, ISBN 978-0-465-01445-3

Зноскі

  1. Калугин О. Д. Прощай, Лубянка! — (XX век глазами очевидцев). — М.: Олимп, 1995. — 352 с. — ISBN 5-7390-0375-X
  2. Биография бывшего генерала КГБ СССР Олега Калугина // NEWSru.com
  3. Калугин дослужился до гражданства США Архівавана 10 ліпеня 2012.
  4. Калугин предложил свои услуги ФБР в конце 50-х годов. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2013. Праверана 6 сакавіка 2013.

Літаратура аб Калугіне[правіць | правіць зыходнік]

Відэаматэрыялы с удзелам Калугіна і аб Калугіне[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]