Алег Аляксандравіч Жлутка
| Алег Аляксандравіч Жлутка | |
|---|---|
| Род дзейнасці | перакладчык |
| Дата нараджэння | 19 жніўня 1980 (45 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
Алег Аляксандравіч Жлутка (19 жніўня 1980, Цярнопальская вобл., Украіна) — беларускі перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ва Украіне. Разам з бацькамі пераехаў спачатку ў Віцебск, потым у Мінск. Вучыўся ў Беларускім гуманітарным ліцэі, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным ўніверсітэце на спецыяльнасці «англійская і беларуская мова і літаратура». У 1998—2001 гг. быў удзельнікам перфомансаў Тэатру псіхічнай неўраўнаважанасці. У 2002 г. стаў сябрам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Nihil». У 2001—2003 гг. выкладаў англійскую мову ў Беларускай акадэміі мастацтваў. У 2002—2007 гг. вучыўся на завочным аддзяленні Беларускай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «гукарэжысура».
Перакладае з украінскай, англійскай моваў. Публікаваўся на старонках перыёдыкаў «Nihil», «Дзеяслоў», «ПрайдзіСвет» і інш. Аўтар перакладаў твораў Уільяма Бероўза, Сяргея Жадана і інш.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя з прычыны неўжывання зносак. |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Жлутка Алег на сайце Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў
- Алег Жлутка, Зводны электроны каталаг бібліятэк Беларусі
- Творы Алега Жлуткі на Беларускай палічцы