Алег Канстанцінавіч Саннікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Канстанцінавіч Саннікаў
Дата нараджэння 14 верасня 1928(1928-09-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 1983(1983-08-27) (54 гады)
Грамадзянства
Бацька Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў
Дзеці Андрэй Алегавіч Саннікаў
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера літаратуразнаўства і тэатразнавец[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1961)
Альма-матар

Алег Канстанцінавіч Са́ннікаў[1] (14 верасня 1928 — 27 жніўня 1983) — беларускі вучоны ў галіне літаратуразнаўства і тэатразнаўства, кандыдат філалагічных навук (1961). Сын К. М. Саннікава. Бацька А. А. Саннікава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Гомелі. У 1952 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1957 года працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР. З 1971 года галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. З 1975 года А. К. Саннікаў у Мінскім інстытуце культуры на пасадзе загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі культуры.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. К. Саннікаву належаць навуковыя працы па даследаванні тэатра і драматургіі.

Сярод апублікаванага:

  • Сатырычныя характары беларускіх камедый. — Мн., 1961;
  • Барышаў, Г. І. Беларускі народны тэатр Батлейка / Г. І. Барышаў, А. К. Саннікаў; М-ва вышэйш., сярэд. спец. і праф. адукацыі БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, Беларус. дзярж. тэатр.-маст. ін-т. — Мінск: Выд-ва М-ва вышэйш., сярэд. спец. і праф. адукацыі БССР, 1962. — 179 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]