Алег Мікалаевіч Логвін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алег Мікалаевіч Логвін
Oleg Logvin 1980crop.jpg
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні Алег Мікалаевіч Логвін
Спецыялізацыя веласпорт і шашэйны веласпорт
Нарадзіўся 23 мая 1959(1959-05-23) (62 гады)
Грамадзянства
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Алег Мікалаевіч Логвін (нар. 23 мая 1959, г. Барысаў, Беларусь) — беларускі спартсмен (веласпорт), спартыўны дзеяч, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), сярэбраны (1981) і бронзавы (1982) прызёр чэмпіянатаў свету, чэмпіён Еўропы (1979, 1980), чэмпіён СССР (1979, 1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 годзе ў складзе зборнай БССР стаў другім на саюзным першынстве, а затым заняў другое месца на юніёрскім чэмпіянаце свету, у 1979 годзе разам з партнёрамі па камандзе заваяваў сярэбраны медаль на Спартакіядзе народаў СССР.

У 1980 годзе пасля перамогі ў галандскай шматдзёнцы «Алімпійскі велатур», быў уключаны ў склад зборнай СССР. Каманду рыхтаваў да спаборніцтваў вядомы велагоншчык і трэнер Віктар Капітонаў, пад кіраўніцтвам якога савецкія спартсмены двойчы выйгравалі залатыя медалі на Алімпійскіх гульнях у 1972 і 1976 гадах. Гульні ў Маскве не сталі выключэннем: апярэдзіўшы сваіх галоўных сапернікаў — спартсменаў з каманды ГДР — на 1 хвіліну і 31 секунду, каманда СССР стала пераможцам у шасейных гонках на дыстанцыі 100 км. На п’едэстал гонару падняліся Юрый Кашырын, Алег Логвін, Сяргей Шалпакоў і Анатоль Яркін.

Наступны трыумф адбыўся ў маі 1981 года на Велагонцы Міру. Маршрут яе пралягаў праз Берлін, Прагу, Варшаву і складаў 1 887 км. У складзе зборнай СССР стаў пераможцам. У гэтым жа годзе ў складзе каманды СССР заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету, у наступным годзе разам з камандай заняў трэцяе месца.

На чэмпіянаце СССР 1984 года заняў другое месца ў групавой гонцы і пацвердзіў сваё права на ўдзел у Алімпійскіх гульнях, аднак з-за байкоту XXIII Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе савецкая зборная не прымала ўдзел у спаборніцтвах. У 1984 годзе зборная СССР зноў выйграла Велагонку Міру. У склад савецкай каманды велагоншчыкаў уваходзіў і Алег Логвін.

У 1986 годзе завяршыў спартыўную кар’еру і паступіў у Вышэйшую школу МУС, аднак у 1987 годзе аднавіў трэніроўкі і праз год разам з камандай «Працоўныя рэзервы» заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату СССР. Пасля вяртання ў вялікі спорт увайшоў у першую савецкую прафесійную каманду «Альфа Люм», з якой ён выступаў у Галандыі, Бельгіі, Францыі, Партугаліі.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры стаў трэнерам.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер ордэна «Знак Пашаны», ганаровы грамадзянін Барысава

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алімпійская слава Беларусі = Belarus olympic glory / [складальнікі: У. У. Андрыевіч, Н. У. Марыніна, Р. М. Мілеўская; фота А. Дрыбаса]. — Мінск, 2016. — С. 25.
  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 333.
  • Беларусь алімпійская : 25 НАК Беларусі = Olympic Belarus : 25 Anniversary NOC Belarus /
  • Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь; [складальнікі: У. У. Андрыевіч, Н. У. Марыніна,Р. М. Мілеўская]. — Мінск, 2016. — С. 124.
  • Белорусский государственный университет физической культуры : о времени, о спорте, о себе / [подобщей редакцией М. Е. Кобринского]. — Минск, 2007. — С.346.
  • Олимпийская страна Беларусь / П. П. Рябухин, Е. К. Кулинкович, И. В. Усенко и др. — Минск, 2004. — С. 146—148.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5, кн. 2 : Минская область. — С. 213.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 527.

Зноскі