Алег Мікалаевіч Маціевіч
| Алег Мікалаевіч Маціевіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1949 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 сакавіка 2016 (66 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Месца працы | |
| Жанр | партрэтны жывапіс[d], пейзаж, нацюрморт і сюжэтна-тэматычная карціна |
| Вучоба | |
| Член у | |
Алег Мікалаевіч Маціевіч (30 чэрвеня 1949, Магілёў — 19 сакавіка 2016) — беларускі мастак–жывапісец і педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1973 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Вашчанкі, А. Кішчанкі, М. Данцыга[1].
Выкладаў у Мінскім мастацкім вычылішчы (1976—1990), а таксама ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1990—2008).
Удзельнік мастацкіх выставак з 1974 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1984[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.
Найбольш вядомыя працы: карціны «Успаміны» (1985), «Бакеншчык» (1986), «Рыбакі на Прыпяці», «Вясковае вяселле» (абедзве 1987), «Былы рынак» (1989), «22 чэрвеня» (2000), «На доўгую памяць» (2006), «Мірнае лета», «Паветраная трывога» (абедзве 2014); партрэты «Аўтапартрэт», «Партрэт мамы» (абодва 1973), «Юля» (1974), «Ірына» (1975), «Мастак Р. Сітніца», «Паэт Р. Барадулін» (абодва 1987), «Паэт Л. Дранько-Майсюк», «Гісторык і пісьменнік У. Арлоў (1989), «Дзеці» (1994); пейзажы «Мой сад у Магілёве» (1972), «У восеньскім садзе» (1983), «Вечар у вёсцы» (1985), «Летні вечар» (1987), «Ноч у Жыровічах» (1991–1992), «Пейзаж з крыжам в. Галічы», «Пейзаж з коньмі» (1996), «Лепельскія азёры» (2007); нацюрморты «Сухія кветкі» (1970), «Нацюрморт з кветкамі», «Нацюрморт з пеўнікам» (1976), «Нацюрморт з лямпай», «У вёсцы» (абодва 1986), «Грыбы» (1987), «Сялянскі нацюрморт» (1990).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в * Маціевіч Алег Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 359. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 229. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Матиевич Олег Николаевич (руск.). Информационный ресурс «Художественная палитра Могилевского края». Праверана 16 студзеня 2026.
- Нарадзіліся 30 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 19 сакавіка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя