Перайсці да зместу

Алег Радаслававіч Александровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Радаслававіч Александровіч
Дата нараджэння 12 жніўня 1952(1952-08-12) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці энтамолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар

Алег Радаслававіч Александровіч (12 жніўня 1952, в. Мажары Разанскай вобласці, Расія) — беларускі вучоны ў галіне энтамалогіі. Доктар біялагічных навук (1997).

Нарадзіўся 12 жніўня 1952 года ў вёсцы Мажары Разанскай вобласці. Скончыў у 1974 годзе БДУ. З 1975 года ў Інстытуце аховы раслін. З 1985 года ў Беларускім педагагічным універсітэце. З 1998 года прафесар Беларускага педагагічнага ўніверсітэта і Варміньска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне (Польшча).

Навуковыя працы па экалогіі, фаўністыцы і зоагеаграфіі цвердакрылых насякомых Усходняй Еўропы.

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Анатомія і марфалогія бесхрыбетных жывёл: руска-беларускі слоўнік / А. Р. Александровіч, У. С. Бірг. — Мінск : БДПУ, 1997 — 44 с.
  • Анаціраваны спіс хрыбетных жывёл Беларусі: метадычныя рэкамендацыі / А. Р. Александровіч [і інш.]. — Мінск : МДПІ, 1993. — 41 с.