Алег Сцяпанавіч Сітнікаў
Алег Сцяпанавіч Сітнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1914 (109 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Алег Сцяпанавіч Сітнікаў (20 сакавіка 1914, п.г.т. Новаархангельск, Кіраваградская вобласць, Украіна — ?) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі прамысловасці. Доктар эканамічных навук (1965), прафесар (1969).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Горкаўскі індустрыяльны інстытут (1939).
Працаваў у Горкаўскім аўтамабільным заводзе (1934—1950), Мінскім аўтамабільным заводзе (1950—1954, намеснік дырэктара), Мінскам абласном упраўленні мясцовай і паліўнай прамысловасці (1954—1956, начальнік упраўлення), Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце (1956—1958, намеснік старшыні), АН БССР (1958—1970; Інстытут машыназнаўства — загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара, Інстытут эканомікі — намеснік дырэктара, загадчык сектара), Беларускім політэхнічным інстытуце (у 1970—1979 — загадчык кафедры «Эканоміка і арганізацыя аўтатрактарнай вытворчасці і аўтамабільнага транспарту»).
Навуковыя інтарэсы: праблемы эфектыўнасці тэхнічнага прагрэсу і капітальных укладанняў у асноўныя фонды.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Экономические проблемы комплексной механизации и автоматизации в машиностроении : автореферат диссертации … доктора экономических наук / Ситников О. С. — Киев, 1963.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сітнікаў Алег Сцяпанавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1973. — Т. 9. — С. 538.