Алег Сяргеевіч Бычок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Сяргеевіч Бычок
Дата нараджэння 18 верасня 1921(1921-09-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1944(1944-05-07) (22 гады)
Месца смерці в. Ліпава, Мядзельскі раён
Месца пахавання
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Партызаны
Гады службы 19401944
Званне
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна  — 1944 Ордэн Чырвонага Сцяга

Але́г Сярге́евіч Бычо́к (18 верасня 1921, г. Бабровіца, Чарнігаўская вобласць — 7 мая 1944, в. Ліпава, Мядзельскі раён) — старшы лейтэнант дзяржбяспекі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944 г.)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алег Бычок нарадзіўся 18 верасня 1921 года ў пасёлку Бабровіца (цяпер — Чарнігаўская вобласць Украіны) ў рабочай сям'і. Скончыў сярэднюю школу, быў рабочым. У 1940 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У тым жа годзе ўступіў у ВКП(б). У 1941 годзе Бычок скончыў пяхотнае вучылішча ў Буйнакску.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах. У верасні-лістападзе 1941 года памочнік камандзіра ўзвода атрада «Шпілявы», які выконваў спечыяльнае заданне на акупаванай тэрыторыі Калінінскай, Смаленскай і Віцебскай абласцей[1].

У сакавіку 1942 года ў складзе спецыяльнага атрада Бычок быў накіраваны ў варожы тыл, на акупаваную тэрыторыю Віцебскай вобласці Беларускай ССР[2]. Першапачаткова быў камісарам, затым, з чэрвеня 1943 года — камандзірам атрада «Трэція», які дзейнічаў на тэрыторыі Літоўскай ССР, Вілейскай, Віцебскай і Мінскай вобласці[1].

Бычок прымаў актыўны ўдзел у партызанскіх аперацыях. За час баявой дзейнасці атрада яго байцамі было знішчана 69 эшалонаў, больш за 4 кіламетраў чыгункі, 16 мастоў, 6 складоў, электрастанцыя, вялікая колькасць варожых салдат і афіцэраў. 7 мая 1944 года падчас выканання чарговага спецыяльнага задання па падрыву стратэгічна важнага чыгуначнага моста Бычок загінуў. Быў пахаваны ў вёсцы Ліпава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, затым пасля заканчэння вайны прах Бычка быў перавезены ў Бабровіцу і пахаваны на яе цэнтральнай плошчы[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 года за «умелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі аператыўна-чэкісцкай групы ў тыле ворага і праяўленыя пры гэтым асабістую мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант дзяржбяспекі Алег Бычок пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга, а таксама шэрагам медалёў[2].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Алега Бычка названая вуліца ў гарадскім пасёлку Мядзел і вуліцу ў горадзе Бабровіца[2]. Матэрыялы пра яго экспануюцца ў Мядзельскім музеі народнай славы. У вёсцы Ліпава, на месцы, дзе быў пахаваны А. С. Бычок, усталяваны мемарыяльны знак, на доме, у якім знаходзіўся штаб партызанскага атрада, — мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Бычёк Олег Сергеевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 96. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Алег Сяргеевіч Бычок на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Юные герои Витебщины. Минск, 1980.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]