Алег Уладзіміравіч Хадыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Уладзіміравіч Хадыка
Дата нараджэння 1 студзеня 1942(1942-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 2021(2021-06-11) (79 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мастацтвазнавец, рэстаўратар, педагог
Месца працы
Альма-матар
Член у

Алег Уладзіміравіч Хадыка (1 студзеня 1942, Мінск — 11 чэрвеня 2021, Мінск) — беларускі мастацтвазнаўца, рэстаўратар, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рос без бацькі. Скончыў у 1966 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута[1].

З 1964 года працаваў выкладчыкам архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. Трохі пазней стаў супрацоўнікам Міністэрства культуры, займаўся прыцягненнем новых кадраў у рэстаўрацыйную сферу Беларусі.

З 1975 года выкладаў на мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута[1]. Быў выкладчыкам вядомага беларускага мастака Юрыя Несцярука. У 1981 годзе Алег Хадыка ўнёс уклад у адраджэнне беларускай батлейкі як жанру народнага тэатральнага мастацтва. Прапанаваў стварыць у Смаргонскай кальвінісцкай царкве Музей батлейкі. Яго вучні Алесь Лось і Яўгенія Ліс, студэнты графічнага факультэта БДТМІ, паспяхова рэалізавалі гэтую ідэю.

Алег Хадыка захапляўся мовай ідыш і далучаў да яе сваіх вучняў, у прыватнасці, Аляксандра Астравуха[2][3]. Уваходзіў у мастацкі савет, які зацвярджаў тэмы, эскізы і выкананне манументальна-дэкаратыўных твораў.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года[1].

Жыў у Мінску[1]. Памёр 11 чэрвеня 2021 года ў Мінску.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне тэорыі мастацтва. Выступаў у рэспубліканскім і замежным друку. Асноўныя работы: артыкулы «Адхіленне ў мастацкай творчасці», «Форма і яе імя», «Мысленны эксперымент у мастацкім праектаванні», «Прыгоды на курорце С. Эйзенштэйна», «Аб жанры архітэктурных фантазій»[1].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Хадыка Алег Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  2. http://mishpoha.org/n29/29a34.php
  3. https://belisrael.info/?p=28667

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хадыка Алег Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]