Перайсці да зместу

Алег Уладзіслававіч Роман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Уладзіслававіч Роман
Дата нараджэння 21 верасня 1925(1925-09-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 2013(2013-03-16) (87 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера парашковая металургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1972)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Алег Уладзіслававіч Ро́ман[1] (руск.: Олег Владиславович Роман; 21 верасня 1925 — 16 сакавіка 2013) — вучоны ў галіне парашковай металургіі, доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1972), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1976).

Нарадзіўся ва Уладзівастоку. У 1948 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1951 годзе — аспірантуру Ленінградскага політэхнічнага інстытута[2]. З 1951 года ў Беларускім політэхнічным інстытуце, дзе пад яго кіраўніцтвам у 1960 годзе створана лабараторыя парашковай металургіі. З 1972 г. А. У. Роман на пасадзе дырэктара Навукова-даследчага інстытута парашковай металургіі, у 1980—1993 гадах — генеральны дырэктар Беларускага рэспубліканскага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі, з 1993 года — саветнік Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі. У 1991—1996 гадах старшыня Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

А. У. Роман з’яўляецца пачынальнікам і кіраўніком развіцця парашковай металургіі ў Беларусі. Па яго ініцыятыве і пад яго кіраўніцтвам створаны шэраг навуковых і вытворчых прадпрыемстваў, у т.л. 3 навукова-даследчых інстытуты, Маладзечанскі завод парашковай металургіі[2]. Вучонаму належаць навуковыя працы па тэорыі металаў, тэорыі фармавання і ўшчыльнення парашковых матэрыялаў, спосабам атрымання металакерамічных вырабаў і інш.

З’яўляецца аўтарам больш за 340 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій, больш за 350 артыкулаў і дакладаў, больш за 60 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы[2].

Пад кіраўніцтвам А. У. Романа абаранілі дысертацыі 7 дактароў тэхнічных навук і больш за 50 кандыдатаў тэхнічных навук[2].

Па ініцыятыве вучонага ў Індыі створаны цэнтр парашковай металургіі. Таксама ён з’яўляўся старшынёй таварыства дружбы «Беларусь — Індыя»[2].

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе на канферэнцыі Нацыянальнай асацыяцыі індыйскіх інжынераў у Дэлі А. У. Роман названы «Лепшым замежным інжынерам 2000 года».

Зноскі

  1. Беларусь 1995.
  2. а б в г д е ё Биография Романа Олега Владиславовича (руск.) // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі
  • Роман Алег Уладзіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 404. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Ро́ман Алег Уладзіслававіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 628. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Роман Олег Владиславович // Национальная академия наук Беларуси: энцикл. справ. (руск.) / Нац. акад. наук Беларуси, Изд. дом «Беларуская навука»; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск.: Беларуская навука, 2017. — С. 474. — 599 с.: ил. с. — ISBN 978-985-08-2046-4.