Алег Фадзеевіч Ярашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Фадзеевіч Ярашэвіч
Дата нараджэння 3 жніўня 1963(1963-08-03) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Віктар Іванавіч Анікін, Алена Барысаўна Марозава і Вольга Іванаўна Сысоева[d]
Узнагароды

Алег Фадзеевіч Ярашэвіч (нар. 3 жніўня 1963, г. Гродна)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1990 годзе БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі В. І. Анікін, А. Б. Марозава, В. І. Сысоева). З 1990 года працуе ў інстытуце «Гроднаграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 2003 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: фізкультурна-аздараўленчы корпус у аздараўленчым цэнтры Нацыянальнага Банка РБ у заказніку «Азёры» Гродзенскага раёна, (2002—2004, будаўніцтва ў 2004—2005; сааўтар І. А. Абухаў); рэканструкцыя фізкультурна-аздараўленчага корпуса ў г. Гродна (2003—2004, будаўніцтва ў 2003—2004); паліклініка на 400 наведванняў у змену па вул. Ліможа ў г. Гродна (2004—2005, будаўніцтва 2005—2008).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (1999). Узнагароджаны Дыпломам за лепшую працу ў галіне тэрытарыяльнага развіцця горадабудаўніцтва і архітэктуры за праект «Комплекснае добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра г. Навагрудка»; Дыпломам БСА ў намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні» ў складзе аўтарскага калектыва за рэалізаваны праекта «Аздараўленчы цэнтр Нацыянальнага банка РБ у заказніку „Азёры“ Гродзенскага раёна».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ярошевич Олег Фадеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)