Алег Яўгенавіч Меньшыкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Меньшыкаў
руск.: Меньшиков, Олег Евгеньевич
Oleg Menshikov 2018.jpg
Алег Меньшыкаў, 2018 года
Імя пры нараджэнні: Алег Яўгеньевіч Меньшыкаў
Дата нараджэння: 8 лістапада 1960(1960-11-08)[1] (58 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Прафесія:
Тэатр:
Узнагароды:
IMDb: nm0579823
Commons-logo.svg Алег Меньшыкаў на Вікісховішчы

Алег Яўгеньевіч Меньшыкаў (руск.: Олег Евгеньевич Меньшиков; 8 лістапада 1960) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, народны артыст Расійскай Федэрацыі (2003), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1995, 1997, 1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Меньшыкаў нарадзіўся 8 лістапада 1960 у горадзе Серпухаве Маскоўскай вобласці ў сям'і Яўгенія Якаўлевіча Меньшыкава (нар. 1934) — ваеннага інжынера і ўрача-неўрапатолага Алены Інакенцьеўны Меншыкавай (нар. 1933). Пасля заканчэння агульнаадукацыйнай і музычнай школ (1977 год) паступіў у Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна, на курс В. Б. Манахавай.

Пасля заканчэння тэатральнага вучылішча ў 1981 годзе паступіў у Малы тэатр. Праз год быў прызваны ў Савецкую армію і праходзіў службу ў Цэнтральным акадэмічным тэатры Савецкай арміі. У 1985 годзе Меньшыкаў перайшоў у трупу тэатра імя Ярмоловай, дзе прапрацаваў да 1989 года, сыграўшы шэраг прыкметных роляў. У 1995 годзе ён арганізаваў сваю тэатральную кампанію, якая называецца «Таварыства 814»

Стаўшы вольным акцёрам, Меньшыкаў грае ў спектаклях Пятра Фаменка (роля Калігулы ў аднайменным спектаклі — 1990 год), лонданскім тэатры «Глобус» (роля Сяргея Ясеніна ў спектаклі «Калі яна танцавала» — 1991 год).

У 2005 годзе ажаніўся з актрысай Настассяй Чарновай.

Фільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1981: Радня (Родня)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Прэмія «Ніка» за лепшую мужчынскую ролю Шаблон:Прэмія Лоўрэнса Аліўе ў намінацыі «Лепшае выкананне дапаможнага складу»

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122129067 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.