Алей (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Алей (грэч. Ἀλεός) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Цар Тэгеі. Сын Афіданта. Жонка Неэра (альбо Клеабула). Дзеці Аўга, Кефей і Лікург (альбо дзеці Лікург, Амфідамант, Кефей і Аўга). Успадкоўваў бацьку. Пасля смерці Эпіта прыняў царскую ўладу. Пабудаваў храм Афіны Алеі у Тэгеі і ўзвёў для сябе палац, заснаваў горад Тэгею.

Заснаваў таксама горад Алея. Хату Алея паказвалі ў Тэгеі.

Дзейсная асоба трагедыі Еўрыпіда «Аўга».