Александроў (вёска, Магілёўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Александроў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244848001
Александроў на карце Беларусі ±
Александроў (вёска, Магілёўскі раён) (Беларусь)
Александроў (вёска, Магілёўскі раён)
Александроў (вёска, Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Александроў (вёска, Магілёўскі раён)

Александро́ў[1] (трансліт.: Alieksandroŭ, руск.: Александров) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 49 км на захад ад Магілёва, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны, на захад мяжуе з лесам, цячэ р. Друць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Семукачы і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе ў Расійскай імперыі, хутар Аляксандрава ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1919 года ў Гомельскай губерні. РСФСР.

У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Вялікабялевіцкім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «І Мая», мелася кузня.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У час акупацыі ў вёсцы дзейнічала падпольная камсамольская арганізацыя. З 26 чэрвеня 1954 года ў Гарадзішчанскім, з 22 ліпеня 1965 года ў Семукацкім сельсаветах. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Бялевічы» (цэнтр — в. Бялевічы). Працавалі фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне сувязі.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, ад якой на поўнач адыходзіць кароткая прамалінейная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўночна-ўсходняй ускраіне — гаспадарчы сектар.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Алякса́ндраў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]