Александру Давіла
Выгляд
| Александру Давіла | |
|---|---|
| Alexandru Davila | |
![]() Александру Давіла на паштовай марцы Румыніі 1962 г. | |
| Дата нараджэння | 12 лютага 1862 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 кастрычніка 1929 (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | Румынія |
| Бацька | Carol Davila[d] |
| Маці | Ana Racoviță-Davila[d] |
| Дзеці | Theodor Davila[d] |
| Прафесія |
драматург
, рэжысёр |
| Тэатр | Нацыянальны тэатр; «Кампанія Давілы» |

Алекса́ндру Даві́ла (рум.: Alexandru Davila; 12 лютага 1862, Бухарэст — 19 кастрычніка 1929) — румынскі драматург, рэжысёр, тэатральны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыю атрымаў у Парыжы. Яго мастацтва фарміравалася пад уздзеяннем творчасці А. Антуана. У 1902 годзе у Нацыянальным тэатры ў Бухарэсце пастаўлена найбольш значная яго п'еса — гістарычная драма ў вершах «Влайку Водэ». У 1905—1908 і 1912—1914 гадах дырэктар Нацыянальнага тэатра. У 1909 годзе стварыў групу «Кампанія Давілы».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ставіў п'есы У. Шэкспіра, Мальера, П. Бамаршэ, О. Уайльда, нацыянальных драматургаў І. Л. Караджале, Б. П. Хашдэў і інш. У сваёй дзейнасці прытрымліваўся прынцыпаў К. С. Станіслаўскага.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Александру Давіла
