Перайсці да зместу

Александрыя Бэнтлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Александрыя Бэнтлі
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 27 кастрычніка 1990(1990-10-27) (34 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 170 см
Вага 69 кг
Пазіцыя атакавальны абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2013 Penn State Lady Lions basketball[d]
2013 Атланта Дрым[d]
2013—2014 Спорт Рэсіфі[d]
2014—2015 Тарб Жэсп Бігор[d]
2014—2018 Канектыкут Сан[d]
2015—2016 Якін Дагу[d]
2016—2017 Адана Аскі[d]
2017—2018 Надзежда Арэнбург
2018—2019 Атланта Дрым[d]
2019 Эліцур Халон[d]
2019—2020 Чукурова[d]
2020—2021 Дынама Курск
2021—0000 УГМК Екацярынбург
Ben Davis High School[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Александрыя Марыя Бэнтлі (англ.: Alexandria Marie "Alex" Bentley; нар. 27 кастрычніка 1990, г. Індыянапаліс, Індыяна, ЗША) — амэрыканская і беларуская баскетбалістка.

У 2013 годзе была абраная пад трынаццатым нумарам на драфце WNBA клубам «Атланта Дрым», аднак затым перайшла ў «Канэктыкут Сан», за які і выступала мінулым летам (статыстыка: 12,9 бала, 1,9 падбора, 2,5 перадачы за 28,8 хвіліны ў сярэднім за гульню).

У 2015 годзе ўвайшла ў склад ўдзельнікаў «Матчу зорак» лігі. Паралельна баскетбалістка выступае ў Старым Свеце. У сезоне 2016/17 была абаронцай у складзе серадняка турэцкай лігі «Адана» (Мерсін) і стала лідаркай каманды паводле набраных балаў (17,2 у сярэднім за матч) і выніковым перадачам (3,8)[1].

У сакавіку 2017 года стала натуралізаванай беларускай і пачала выступаць за нацыянальную зборную Беларусі.