Александэр Рабертус Тод

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Александэр Рабертус Тод
англ.: Alexander Robertus Todd, Baron Todd
Alexander Todd Nobel.jpg
Дата нараджэння

2 кастрычніка 1907(1907-10-02)

Месца нараджэння

Глазга, Шатландыя

Дата смерці

10 студзеня 1997(1997-01-10) (89 гадоў)

Месца смерці

Кембрыдж, Cambridge[d], Cambridgeshire[d], Англія, Вялікабрытанія

Грамадзянства

Вялікабрытанія

Навуковая сфера

арганічная хімія, біяхімія

Месца працы

Манчэстэрскі ўніверсітэт

Альма-матар

Універсітэт Глазга[d] і Oriel College[d]

Узнагароды і прэміі
Нобелеўская прэмія — 1957 Нобелеўская прэмія па хіміі (1957)
Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава — 1978 Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава (1978)

Александэр Рабертус Тод (англ.: Alexander Robertus Todd, Baron Todd; 2 кастрычніка 1907, Глазга10 студзеня 1997) — англійскі хімік-арганік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1942).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння (1931) годзе ўніверсітэта ў Франкфурце-на-Майне працаваў у шэрагу навучальных і навуковых устаноў, у 1938-1944 гадах дырэктар хімічных лабараторый Манчэстэрскага ўніверсітэта; прафесар арганічнай хіміі Кембрыджскага ўніверсітэта (з 1944). У 1952-1964 гадах старшыня ўрадавага Кансультатыўнага савета па навуковай палітыцы. Прэзідэнт Хімічнага таварыства Вялікабрытаніі (1960-1962). Прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства ў 1975-1980 гадах.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы - па хіміі нуклеатыдаў і нуклеінавых кіслот — пакладзены ў аснову сучасных уяўленняў аб структуры і метадах сінтэзу гэтага тыпу хімічных злучэнняў. Тод выканаў таксама іншыя даследаванні, у тым ліку па сінтэтычнай арганічнай хіміі, хіміі прыродных злучэнняў, структуры і сінтэзу вітаміну B12.

Нобелеўская прэмія[правіць | правіць зыходнік]

Нобелеўская прэмія па хіміі (1957) за даследаванні нуклеатыдаў і нуклеінавых кіслот.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Навуковыя і акадэмічныя пасты
Папярэднік:
Алан Ходжкін
Прэзідэнт Каралеўскага таварыства
1975—1980
Пераемнік:
Эндру Філдынг Хакслі