Алексей Ягоравіч Вашчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алексей Ягоравіч Вашчанка
Дата нараджэння 1920(1920)
Месца нараджэння в. Воската, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня
Дата смерці 5 верасня 1942(1942-09-05)
Месца смерці Сталінград, РСФСР, СССР
Месца пахавання
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19401942
Званне чырвонаармеец
Часць 272-ы стралковы полк, 10-я стралковая дывізія ўнутраных войскаў НКВД СССР
Камандаваў аўтаматчык
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Ордэн Леніна

Алексей Ягоравіч Вашчанка (1920?, в. Воската, Гарадоцкі раён5 верасня 1942) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, аўтаматчык 272-га стралковага палка 10-й стралковай дывізіі ўнутраных войскаў НКУС СССР 62-й арміі Паўднёва-Усходняга фронту, чырвонаармеец. Закрыў сваім целам амбразуру кулямёта[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў 6 класаў школы ў вёсцы Даўгаполле.

У 1940 годзе прызваны на службу, трапіў ва ўнутраныя войскі НКУС СССР. У студзені 1942 залічаны ў склад 10-й стралковай дывізіі ўнутраных войскаў НКУС СССР, якая фарміравалася ў Сталінградзе. З 16 жніўня 1942 года ўдзельнічаў у баях пад Сталінградам.

На 5 верасня[1] 1942 года 272-ы стралковы полк і 100 курсантаў Краснадарскага ваеннага вучылішча трымалі абарону ўжо ў самым Сталінградзе ў раёне Вопытная станцыя, раёне Верхняя Ельшанка і станцыі Садовая Прыволжскай чыгункі[2]. У 18-00 5 верасня 1942 праціўнік перайшоў у наступ і для яго адлюстравання было прынята рашэнне правесці контратаку. Рота аўтаматчыкаў высунулася ў фланг і контратакавала суперніка з флангу, але была вымушана залегчы пад кулямётным агнём[3]. Баец Вашчанка здолеў падабрацца да кулямётнага гнязда; спроба знішчыць кулямёт гранатай не атрымалася, а Вашчанка быў цяжка паранены чаргой з кулямёта. Тады баец кінуўся на кулямёт і закрыў яго сваім целам, чым спрыяў прасоўванні роты[1].

Пахаваны каля станцыі Садовая. 25 кастрычніка 1942 пасмяротна узнагароджаны Ордэнам Леніна.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Леніна.

памяць[правіць | правіць зыходнік]

Навечна залічаны ў спісы 1-й стралковай роты. Яго імем названа вуліца ў Савецкім раёне(руск.) бел. Валгаграда[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Ващенко Алексей Егорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
  2. Памятники и достопримечательности Волгограда. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана 24 лютага 2013.
  3. К 65-летию Сталинградской битвы. Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2013. Праверана 24 лютага 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]