Перайсці да зместу

Алексус Грынкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алексус Грынкевіч
англ.: Alexus Grynkewich
2024 год
2024 год
Мянушка Грынч
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1971(1971-10-15) (54 гады)
Бацька Грэгары Грынкевіч[d]
Жонка Шэнан Грынкевіч[d]
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць Злучаныя Штаты Амерыкі
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы ЗША
Званне генерал-лейтэнант[d][2] і генерал[3]
Камандаваў Еўрапейскае камандаванне ЗША, Вярхоўны штаб саюзных дзяржаў у Еўропе
Бітвы/войны «Непахісная рашучасць»
Узнагароды і званні
Air Force Distinguished Service Medal медаль за найвышэйшую абаронную службу ордэн «Легіён пашаны» Meritorious Service Medal Air Medal Aerial Achievement Medal Joint Meritorious Unit Award Combat Readiness Medal National Defense Service Medal Inherent Resolve Campaign Medal Global War on Terrorism Service Medal Humanitarian Service Medal Nuclear Deterrence Operations Service Medal Joint Service Achievement Medal Joint Service Commendation Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алексус Рыгоравіч Грынкевіч (нар. 1971, ЗША) — амерыканскі военачальнік беларускага паходжання.

21-ы вярхоўны саюзны камандзір у Еўропе (ВСКЭ) і 20-ы камандзір Еўрапейскага камандавання ЗША ад 2025 года. Камандзір 9-й паветранай арміі (Паўднёвая Караліна, 2022—2024), на чале якой загадваў ударамі па іранскіх групоўках на Блізкім Усходзе. Камандзір 9-й паветрана-экспедыцыйнай групы ў Кувейце (2019—2020), на чале якой браў удзел у аперацыі «Непахісная рашучасць» супраць Ісламскай дзяржавы Іраку і Леванту. Магістр навук (2010).

Прадзед Алексуса Грынкевіча — Ілья Сцяпанавіч Грынкевіч — нарадзіўся ў 1873 годзе ў Мінску (Паўночна-Заходні край) у беларускай сям’і Сцяпана і Агаты Грынкевічаў. У 1899 годзе Ілья Грынкевіч прыехаў у ЗША на заробкі. Ён належаў да пачатку хвалі беларускіх перасяленцаў 1899—1908 гадоў, якая налічвала звыш 60 000 чалавек. 7 кастрычніка 1906 года Ілья Грынкевіч ажаніўся з 22-гадовай Анастасіяй Адамаўнай Снігірэвіч (1884—1945), якая нарадзілася ў Вільні і прыехала ў Новы Ёрк у 1901 годзе. Вянчанне адбылося ў саборы Міколы Цудатворцы на Манхэтэне, які быў галоўным храмам Рускай праваслаўнай царквы ў ЗША. Адным са сведкаў шлюбу быў Фёдар Лях. На час перапісу насельніцтва ЗША 1920 года Грынкевічы з 4-ма дзецьмі жылі ў Брукліне і працавалі ў гасцініцы. Адным з іх дзяцей быў Мікалай Ільіч Грынкевіч (1915—1969), які быў дзедам Алексуса Грынкевіча. Бацька Алексуса Грынкевіча — доктар металаарганічнай хіміі Рыгор Мікалаевіч Грынкевіч (1949, Балтымар, штат Мэрыленд — 2012, Гілберт, штат Арызона) — быў навукоўцам, які запатэнтаваў 14 вынаходак у галіне ўдасканалення прадукцыйнасці і вытворчасці паўправаднікоў[4].

У 1993 годзе скончыў Акадэмію ваенна-паветраных сіл ЗША ў штаце Каларада. Пры гэтым атрымаў ступенню бакалаўра навук у ваеннай гісторыі і ваенную годнасць другога лейтэнанта. У 1994 годзе атрымаў ступенню магістра мастацтва ў гісторыі ва Універсітэце Джорджыі ў Атэнсе. Ад верасня 1994 года па жнівень 1996 года праходзіў падрыхтоўку пілотам на авіябазах Венс у штаце Аклахома і Люк у штаце Арызона.

Ад верасня 1996 года па ліпень 1999 года быў пілотам знішчальніка Ф-16 «Баявы сокал» і начальнікам падрыхтоўкі 18-й знішчальнай эскадрыллі на авіябазе Эельсан на Алясцы. У 1997 годзе навучаўся ў эскадрыльна-афіцэрскай школе. Ад жніўня 1999 года па снежань 2001 года займаў пасаду пілота-інструктара, камандзіра палётаў і ацэншчыка ў 421-й знішчальнай эскадрыллі на авіябазе Хіл у штаце Юта. Ад студзеня 2002 года па студзень 2003 года быў пілотам-інструктарам Ф-16Ц і начальнікам узбраення 80-й знішчальнай эскадрыллі на авіябазе Кунсан у Паўднёвай Карэі[4].

У 2003 годзе прайшоў навучанне ў Паветраным камандна-штабным каледжы (ПКШК) у штаце Алабама. У лютым 2003 года стаў пілотам-інструктарам выпрабавання і ацэнкі Ф-16Ц і Ф-22А «Драпежнік» 422-й выпрабавальна-ацэнкавай эскадрыллі на авіябазе Неліс у штаце Невада. Затым там сама заняў пасаду начальніка ацэнкі Ф-22А 53-й выпрабавальна-ацэнкавай групы і кіраўніка аперацый 59-й выпрабавальна-ацэнкавай эскадрыллі. За час працы пілотам дасягнуў узроўню камандзіра пры больш як 2300 гадзінах налёту[4].

У верасні 2005 года пачаў навучанне ў Ваенна-марской паслядыпломнай школе (МВПШ) у Каліфорніі, якую скончыў у 2006 годзе. У 2006 годзе прайшоў падрыхтоўку ў Ваенна-паветраным каледжы (ВПК) у штаце Алабама. Ад студзеня па снежань 2007 года працаваў у Паветрана-баявым камандаванні (ПБК) на авіябазе Лэнглі ў штаце Вірджынія. Ад студзеня 2008 года па чэрвень 2009 года быў камандзірам 49-й эскадрыллі аперацыйнага забеспячэння на авіябазе Холаман у штаце Нью-Мексіка. Пасля гэтага навучаўся ў Аб’яднана-перадавой баявой школе Агульнавайсковага штабнога каледжу (АВШК) у Норфалку (штат Вірджынія), дзе ў 2010 годзе атрымаў ступенню магістра навук.

Ад ліпеня 2010 года па май 2012 года працаваў у штабе Еўрапейскага камандавання Узброеных сіл ЗША ў Штутгарце (Германія), у тым ліку ў якасці начальніка аддзелу планавання. Ад чэрвеня 2012 года быў намеснікам камандзіра 57-га крыла на авіябазе Неліс, а ад мая 2013 года — камандзірам 53-га крыла на авіябазе Эглін у штаце Фларыда. У чэрвені 2015 года атрымаў прызначэнне начальнікам аддзелу інтэграцыі стратэгічнага планавання Ваенна-паветраных сіл ЗША ў Пентагоне (акруга Арлінгтан, штат Вірджынія). У чэрвені 2016 года стаў намеснікам кіраўніка па аперацыях 3-й аперацыйнай дружыны ў Камітэце начальнікаў штабоў (КНШ) ЗША, а затым — намеснікам кіраўніка па сусветных аперацыях Управы аперацый КНШ. Ад красавіка 2019 года па май 2020 года займаў пасаду намесніка камандзіра па аперацыях Сумесна-аб’яднанай аперацыйнай групы аперацыі «Непахісная рашучасць» супраць Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта, а таксама быў камандзірам 9-й паветрана-экспедыцыйнай групы ў Кувейце.

Ад чэрвеня 2020 года па чэрвеня 2022 года быў кіраўніком аперацый Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША ў Фларыдзе. Ад ліпеня 2022 года да красавіка 2024 года быў камандзірам 9-й паветранай арміі ў штаце Паўднёвая Караліна, на чале якой загадваў дзеяннямі на Блізкім Усходзе, у тым ліку ўдарамі па іранскіх групоўках. У маі 2024 года стаў кіраўніком аперацый Камітэту начальнікаў штабоў ЗША[4]. 5 чэрвеня 2025 года амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп прызначыў Алексуса Грынкевіча камандзірам Еўрапейскага камандавання ЗША і вылучыў на пасаду вярхоўнага саюзнага камандзіра ў Еўропе (ВСКЭ), што ўхвалілі ўсе 32 дзяржавы-ўдзельніцы Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора (Бельгія)[5].

Ваенныя годнасці

[правіць | правіць зыходнік]
  1. 1 2 3 4 5 https://www.af.mil/About-Us/Biographies/Display/Article/821704/alexus-g-grynkewich/ — 2024. Праверана 7 чэрвеня 2025.
  2. 1 2 3 Беларуская служба Радыё «Свабода» — 2025. Праверана 7 чэрвеня 2025.
  3. https://www.af.mil/About-Us/Biographies/Display/Article/821704/alexus-g-grynkewich/
  4. 1 2 3 4 Камандуючым сіламі АПАД у Еўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША. Беларуская служба Радыё «Свабода» (3 чэрвеня 2025). Праверана 7 чэрвеня 2025.
  5. ЗША прызначылі галоўнакамандуючым сіламі АПАД у Еўропе нашчадка беларускіх імігрантаў. Беларуская служба Радыё «Свабода» (5 чэрвеня 2025). Праверана 7 чэрвеня 2025.