Аляксій I (Патрыярх Маскоўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрыярх Аляксій I
Патрыярх Аляксій I
13-ы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі
4 лютага 1945 — 17 красавіка 1970
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік Патрыярх Сергій
Пераемнік Патрыярх Пімен
Мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі
5 кастрычніка 1933 — 4 лютага 1945
Папярэднік Серафім (Чычагаў)
Пераемнік Рыгор (Чукаў)
Мітрапаліт Наўгародскі і Старарускі
24 жніўня — 5 кастрычніка 1933
Папярэднік Арсеній (Стадніцкі)
Пераемнік Венедыкт (Цясляроў)
Мітрапаліт Старарускі,
вікарый Наўгародскай епархіі
19 мая 1932 — 24 жніўня 1933
Папярэднік Феадор (Яцкоўскі)
Пераемнік Інакенцій (Ціханаў)
Архіепіскап Хутынскі,
вікарый Наўгародскай епархіі
2 верасня 1926 — 31 мая 1932
Архіепіскап Ямбургскі,
вікарый Петраградскай епархіі
21 лютага 1921 — 24 чэрвеня 1922
Папярэднік Анастасій (Аляксандраў)
Пераемнік Гаўрыіл (Ваяводзін)
Архіепіскап Ціхвінскі,
вікарый Петраградскай епархіі
28 красавіка 1913 — 21 лютага 1921
Папярэднік Андронік (Мікольскі)
Пераемнік Антоній (Дзямянскі)

Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць святар, багаслоў, манах
Імя пры нараджэнні Сяргей Уладзіміравіч Сіманскі
Нараджэнне 27 кастрычніка (8 лістапада) 1877
Смерць 17 красавіка 1970(1970-04-17)[1] (92 гады)
Пахаванне
Дынастыя Simanskie[d]
Бацька Q115958730?
Маці Q115958678?
Прыняцце свяшчэннага сану 21 снежня 1903 (3 студзеня 1904)
Прыняцце манаства 9 (22) лютага 1902
Епіскапская хіратонія 28 красавіка (11 мая1913

Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксій I (свецкае імя Сяргей Уладзіміравіч Сіманскі; 27 красавіка (8 лістапада) 1877 — 17 красавіка 1970) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы; Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі з 2 лютага 1945 года да 17 красавіка 1970 года. Займаў Патрыяршы пасад Рускай Царквы больш за 25 гадоў, даўжэй за ўсіх у гісторыі. Ні пры жыцці, ні па смерці — да інтранізацыі Аляксія II — ніколі не выкарыстоўваўся нумар пры імі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і камергера Двара Яго Імператарскай Вялікасці. Скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1899—1900 гадах на вайсковай службе, выйшаў запас прапаршчыкам. У 1904 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю са ступенем кандыдата багаслоўя.

У 1902 годзе пастрыжаны ў манахі. У том жа годзе ўзведзены ў сан іерадзякана, у 1903 годзе — у сан іераманаха. У 1904—1906 гадах — інспектар Пскоўскай духоўнай семінарыі і выкладчык Свяшчэннага Пісання Новага Запавета. У 1906 годзе ўзведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рэктарам Тульскай духоўнай семінарыі. З 1908 года старшыня Тульскага аддзела Саюза рускага народа.

З 1911 года — рэктар Наўгародскай духоўнай семінарыі, настаяцель манастыра Св. Антонія Рымляніна. З 1913 года — епіскпа Ціхвінскі, вікарый Наўгародскай епархіі.

Пасля рэвалюцыім некалькі разоў арыштоўваўся, ссылаўся ў Казахстан. Быў епіскапам Ямбургскім, вікарыям Петраградскай епархіі. Падтрымліваў мітрапаліта Сергія. З 1932 года — мітрапаліт Старарускі, з 1933 года — мітрапаліт Наўгародскі, у тым жа годзе пастаўлены мітрапалітам Ленінградскім з захаваннем кіравання Наўгародскай епархіяй.

Падчас блакады Ленінграда заставаўся ў горадзе. У 1943 годзе ўдзельнічаў у сустрэчы вышэйшых іерархаў РПЦ са Сталіным. Удзельнічаў у выбранні на патрыяршы прастол Сергія (Старгародскага).

Пасля смерці Патрыярха Сергія стаў месцаахоўнікам Патрыяршага Прастола. 2 лютага 1945 года абраны Патрыярхам.

Памёр 17 красавіка 1970 года. Пахаваны ў Троіца-Сергіевай лаўры.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Alexi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.