Перайсці да зместу

Алексіс Мак Алістэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Алексіс Мак Алістэр
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 24 снежня 1998(1998-12-24)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства
Рост 176 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2023—0000 Ліверпул 27 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алексіс Мак Алістэр (ісп.: Alexis Mac Allister; нар. 24 снежня 1998) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Мае шатландска-ірландскае паходжанне.

Як і яго браты, Франсіс і Кевін, ігрок пачынаў займацца футболам у клубе «Соцыял Парк», пасля чаго далучыўся да акадэміі клуба «Архенцінас Хуніярс». Упершыню згуляў за першую каманду клуба 30 кастрычніка 2016 года ў матчы другога дывізіёна аргенцінскага чэмпіянату. 25 лістапада 2017 года поруч з сваімі братамі згуляў у матчы супраць «Сан-Ларэнса»[4]. Алексіс і Франсіс з’явіліся ў стартавым складзе, а Кевін далучыўся да іх на полі праз замену. Свой першы гол паўабаронца забіў 5 сакавіка 2018 года ў матчы супраць «Бокі Хуніярс»[5].

24 студзеня 2019 года Мак Алістэр падпісаў кантракт з клубам Прэм’ер-лігі «Брайтан энд Хоўв Альбіёнам» тэрмінам на чатыры з паловай гады. У рамках пагаднення Мак Алістэр быў аддадзены ў арэнду ў «Архенцінас Хуніярс», каб уласна дагуляць сезон[6]. Пасля гэтага застаўся яшчэ амаль на сезон у Аргенціне, бо быў запазычаны «Бокай Хуніярс»[7][8]. У сваім жа дэбютным матчы, які прыпаў на Кубак Лібертадорэс, ігрок адзначыўся голам, пацэліўшы мяч у браму бразільскага клуба «Атлетыку Паранаэнсі». У жніўні Мак Алістэр згуляў свой першы матч за клуб у чэмпіянаце, з’явіўшыся ў сустрэчы з «Патраната».

Мак Алістэр у складзе «Брайтан энд Хоўв Альбіёну» ў 2022 годзе.

Мак Алістэр дэбютаваў за «Брайтан» 7 сакавіка 2020 года, выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне ў матчы супраць «Вулверхэмптан Уондэрэрса», які скончыўся ўнічыю з лікам 0:0[9]. Пасля чаго ліга была прыпынена з нагоды пошасці каранавірусу. Па старце розыгрышу паўабаронца згуляў некалькі няпоўных матчаў. 17 верасня ён забіў свой першы гол у кашулі англійскага клуба, пакрыўдзіўшы «Портсмут» у матчы Кубка лігі[10]. 18 кастрычніка аргенцінец забіў мяч у браму «Крыстал Пэласа»[11]. Няблага ігрок правёў сезон 2021—2022 гадоў, гэтак жа як і наступны. 24 кастрычніка 2022 года Мак Алістэр узгадніў з клубам умовы новага кантракту[12]. Аднак, 8 чэрвеня 2023 года ігрок далучыўся да «Ліверпула»[13][14]. Як паведамлялася, сума трансферу склала мінімум 35 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, і агулам, з улікам мажлівых бонусаў, магла дасягаць 55 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[15]. 13 жніўня 2023 года аргенцінец паклаў пачатак выступаў у «Ліверпуле» ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Чэлсі»[16]. Свой першы гол здабыў 3 снежня ў матчы супраць «Фулхэма», забіўшы мяч у браму з 27 метраў. Пазней гол быў абраны найлепшым голам снежня ў чэмпіянаце[17].

Упершыню быў выкліканы да шыхтаў нацыянальнай зборнай Аргенціны ў жніўні 2019 года на таварыскія матчы супраць зборных Чылі і Мексікі. Дэбютаваў у камандзе 5 верасня ў гульні з чылійцамі. У 2021 годзе браў удзел у футбольным розыгрышы Алімпійскіх гульняў у Токіа.

«Бока Хуніярс»:

«Ліверпул»:

Аргенціна:

  1. Alexis Mac Allister // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alexis Mac Allister // FBref
  3. FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
  4. «Los (tres) hermanos sean unidos…». Diario Olé.
  5. «Boca tuvo una noche muy mala y cayó con un sólido Argentinos». Clarín
  6. «Albion sign Argentinian midfielder». Brighton & Hove Albion F.C.
  7. «Midfielder completes loan move». Brighton & Hove Albion F.C.
  8. «Huge challenge awaits Alexis Mac Allister at Boca Juniors». The Argus.
  9. «Wolverhampton Wanderers 0–0 Brighton & Hove Albion». BBC Sport.
  10. «Brighton fringe players impress in win». BBC Sport.
  11. «Crystal Palace 1–1 Brighton: Wilfred Zaha and Alexis Mac Allister score». BBC Sport.
  12. «Alexis Mac Allister Signs New Contract with Brighton; Contracted until June of 2025». Brighton & Hove Albion F.C.
  13. «Liverpool complete signing of Alexis Mac Allister». Liverpool FC.
  14. «Liverpool sign Alexis Mac Allister from Brighton to begin squad rebuild». ESPN.
  15. «Alexis Mac Allister: Liverpool sign Brighton & Argentina midfielder for £35m». BBC Sport.
  16. «Chelsea 1-1 Liverpool: Mauricio Pochettino’s side fight back to draw his first Premier League game in charge». Sky Sports.
  17. «Mac Allister worldie wins Budweiser Goal of the Month award». Premier League.