Алекс Крыжан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Alex Crisan at Snooker German Masters (Martin Rulsch) 2014-01-30 01.jpg

Аляксандру Крыжан (Румынія) — румынскі прафесійны снукерны рэферы. Першы румынскі рэферы, які працаваў на тэлевізійных снукерных матчах.

Абслугоўваў матчы чэмпіянатаў Еўропы па снукеры EBSA у 2010 і 2011 гадах, стаўшы рэферы міжнароднай катэгорыі другога класа. У жніўні 2011 года дэбютаваў у мэйн-туры на турніры Пол Хантэр Класік, дзе судзіў свой першы ТБ-матч паміж Маркам Уільямсам і Сандэрсанам Лэмам. У канцы 2012 года абслугоўваў фінальны паядынак чэмпіянату свету сярод аматараў паміж Гэры Уілсанам і Мухамадам Асіфам, пасля чаго стаў рэферы міжнароднай катэгорыі першага класа[1]. У пачатку 2015 года дэбютаваў на турніры Мастэрс, дзе абслугоўваў паўфінальны матч паміж Шонам Мёрфі і Маркам Аленам[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. INTERVIU Alexandru Crișan: „Îmi place să-l arbitrez pe Steve Davis, pot învăţa snooker numai uitându-mă la jocul lui” (рум.) . Sport B (13 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015.
  2. Romanul Alex Crisan arbitreaza la Masters (рум.) . onlinesport.ro (12 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015.