Алекс Мерэт
| | ||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||
| Нарадзіўся |
22 сакавіка 1997[1][2] (28 гадоў) |
|||||||||
| Грамадзянства | ||||||||||
| Рост | 190 см | |||||||||
| Вага | 82 кг | |||||||||
| Пазіцыя | брамнік | |||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
А́лекс Мерэ́т (італ.: Alex Meret; нар. 22 сакавіка 1997) — італьянскі футбаліст, брамнік клуба «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]У сезоне 2015—2016 гадоў Мерэт, як выхаванец клуба «Удынезэ», быў пераведзены ў першую каманду ў якасці другога галкіпера пасля Арэстыса Карнезіса. Дэбютаваў у прафесійным футболе 2 снежня 2015 года матчы Кубка Італіі супраць «Аталанты». У ліпені 2016 года Мерэт быў выпраўлены ў арэнду ў клуб Серыі Б СПАЛ[4]. Па вяртанні з арэнды зноў быў накіраваны ў СПАЛ на яшчэ адзін сезон[5].
5 ліпеня 2018 года брамнік далучыўся да «Напалі» з 30 чэрвеня 2023 года. Сума трансферу, узгодненая з «Удынезэ», складала 35 мільёнаў еўра[6][7]. Ігрок дэбютаваў у еўрапейскіх турнірах 14 лютага 2019 года ў выязным пераможным матчы з лікам 3:1 над швейцарскім «Цюрыхам» у першай двубойнай сустрэчы 1/8 фіналу Лігі Еўропы[8][9]. Цягам першых двух сезонаў у «Напалі» адбывалася ратацыя Мерэта разам з калумбійцам Давідам Аспінам. Аднак пад кіраўніцтвам новага трэнера клуба Джэнара Гатуза італьянец часцей апынаўся на лаўцы запасных да перапынку ў сезоне з чынніку пандэміі каранавірусу ў сакавіку 2020 года. Па дыскваліфікацыі Аспіны перад фінальным матчам Кубка Італіі супраць «Ювентусу» Мерэт зноў выйшаў у стартавым складзе і дапамог камандзе здабыць кубак краіны. У далейшым Мерэт зноў ратаваўся з Аспінам. Пры Лучана Спалеці брамнік зноў стаў другім галкіперам каманды, пераважна баронячы браму толькі ў Лізе Еўропы і Кубку Італіі.
З сезона 2022—2023 гадоў пасля таго, як Аспіна пакінуў клуб, Мерэт стаў галоўным брамнікам каманды. Ён сыграў важкую ролю ў тым, каб неапалітанскі клуб здабыў тытул чэмпіёну Італіі.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2017 года, пасля ўражлівых выступаў у складзе СПАЛ у Серыі Б, Мерэт быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Італіі дзеля ўдзелу ў кваліфікацыі чэмпіянату свету на матч супраць зборнай Албаніі і таварыскі матч супраць зборнай Нідэрландаў[10]. Брамнік дэбютаваў у асноўным складзе зборнай пад кіраўніцтвам трэнера Раберта Манчыні 18 лістапада 2019 года, выйшаўшы на замену Сальваторэ Сірыгу ў хатнім пераможным матчы супраць зборнай Арменіі ў апошнім адборачным матчы Італіі да чэмпіянату Еўропы 2020 года[11].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Напалі»:
- Чэмпіён Італіі: 2023
- Уладальнік Кубка Італіі: 2020
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Alex Meret // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alex Meret // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ http://calcio-seriea.net/scheda_giocatore/2017/10411/ Праверана 8 красавіка 2020.
- ↑ «Spal, è fatta con il portiere Meret. Confermato il jolly Spighi». Il Resto del Carlino.
- ↑ «Meret return to Ferrara». Goal.
- ↑ Gladwell, Ben (5.07.2018). «Napoli sign Fabian Ruiz from Real Betis and Alex Meret from Udinese». ESPN FC.
- ↑ «Meret arrives for Napoli». Football Italia.
- ↑ «EL: Napoli dominate in Zurich». Football Italia.
- ↑ Nicita, Maurizio (15.02.2019). «Napoli, Meret: parate europee. Un debutto che vale oro». La Gazzetta dello Sport.
- ↑ «Italy: New faces for Albania and Holland». Football Italia.
- ↑ «Italy: Armenia annihilated 9-1!». Football Italia.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (англ.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)