Алекшыцы (Бераставіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Алекшыцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 814 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1511
Паштовыя індэксы
231784
Аўтамабільны код
4
Алекшыцы на карце Беларусі ±
Алекшыцы (Бераставіцкі раён) (Беларусь)
Алекшыцы (Бераставіцкі раён)
Алекшыцы (Бераставіцкі раён) (Гродзенская вобласць)
Алекшыцы (Бераставіцкі раён)

Але́кшыцы[1] (трансліт.: Aliekšycy, руск.: Алекшицы) — аграгарадок у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Бераставічанка. Адміністрацыйны цэнтр Алекшыцкага сельсавета. Знаходзяцца на аўтамабільнай дарозе Гродна — Баранавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Алекшыцы згадваюцца ў XVI стагоддзі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Алекшыцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце. У пачатку XX стагоддзя тут было 50 будынкаў, школа і царква.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Алекшыцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (34 жылыя будынкі) і фальварак (4 будынкі).

У 1939 годзе Алекшыцы ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам сельсавета. У другой палове 2000-х гадоў паселішча атрымала афіцыйны статус аграгарадка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XX стагоддзе: 1902 год — 368 чал.[2]; 1921 год — 205 чал. у вёсцы Алекшыцы, з іх паводле нацыянальнасці: 185 беларусаў, 13 палякаў і 7 іншых; паводле веры: 192 праваслаўныя, 11 каталікоў, 2 іншых (хрысціяне); 50 чал. у фальварку Алекшыцы, з іх паводле нацыянальнасці: 22 беларусы, 15 палякаў і 12 яўрэяў і 1 іншых; паводле веры: 23 праваслаўныя, 15 каталікоў і 12 іўдзеяў[3]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У Алекшыцах існуе радовішча торфу[4]. Побытавыя паслугі падае пральня[4].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква, фота пачатку XX стагоддзя

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Але́кшычы
  2. SgKP 1902, s. 406.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 5: Województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 32.
  4. а б Бераставіцкі раён Архівавана 18 верасня 2012. // Гродзенскі аблвыканкам

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]