Алена Леанардаўна Іваноўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Алена Іваноўская)
Jump to navigation Jump to search
Алена Леанардаўна Іваноўская
Дата нараджэння 1885
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 1973(1973-05-10)
Бацька: Леанард Іваноўскі
Род дзейнасці вучоны

Алена Леанардаўна Іваноўская (па мужу Скіндэрова; 1885(6) — 10 мая 1973) — папулярызатар ведаў па беларусазнаўстве, спецыяліст у галіне сельскай гаспадаркі, перакладчыца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка Леанарда Іваноўскага, сястра Вацлава Іваноўскага. Выхоўвалася ў Варшаве, у дзяцінстве часта бывала ў фальварку Іваноўскіх Лябёдка (цяпер у межах вёскі Галавічполе, Шчучынскі раён).

Каля 1905 г. Алена Іваноўская прыехала на навучанне ў Нью Нам каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Там з яе ўдзелам склаўся гурток студэнтаў пераважна з англійскай арыстакратыі, якую даследчык Гай Пікарда назваў «Кембрыджская хеўра». У ёй бралі ўдзел паэт Руперт Брук, біяхімікі Мюрыэл Уэлдэйл і Гуя Онслаў і інш. Удзельнікі суполкі сур'ёзна цікавіліся беларускім фальклорам, сяброўка Руперта Брука Кэтрын Кокс у 1912 г. некалькі месяцаў правяла ў Лябёдцы. У 1914 г. Алена Іваноўская змясціла ў лонданскім часопісе «Folk-Lore» («Фальклор») тэксты пятнаццаці беларускіх песень з нотамі, запісаных у ваколіцы Лябёдкі. Публікацыя суправаджалася вялікім уступам, дзе брытанскіх чытачоў знаёмілі з Беларуссю і яе праблемамі. Упершыню ў англійскай тэрміналогіі пры гэтым быў выкарыстаны тэрмін «White Ruthenia» замест «Wite Russia». Новая назва дапаўнялася тлумачэннем: «No White Ruthenian wold ever allow him self to by called by a name would imply tha the was Russian» («Ніводзін беларус ніколі не дазволіць называць сябе імем, якое значыць, што ён — рускі»). У 1914—22 г. часопіс «Folk-Lore» выдрукаваў 38 беларускіх песень з ваколіц Лябёдкі.

Падзеі Першай сусветнай вайны разбурылі Кембрыджскую суполку. Алена Іваноўская з'ехала на радзіму, дзе ў 1915 спрабавала адкрыць у Васілішках беларускую школу. Займалася конегадоўляй, захаплялася коннай яздой. Супрацоўнічала з земляробчым часопісам «Саха» як спецыялістка ў конегадоўлі, пісала гаспадарчыя парады для земляробаў-беларусаў. З прыходам у 1939 годзе савецкай улады выехала з Лябёдкі ў Вільню, адкуль у 1944 перабралася ў Варшаву, а далей працавала перакладчыцай для місіі англійскіх квакераў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Iwanowska I., Onslow H. Some White Russian Folksongs // Folk lore. Vol. 25. London,1914. Р. 91—109; 212—226; Vol. 35. London, 1922. Р. 64—82.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.18). ISBN 978-985-6887-63-8
  • Пікарда Г. Раньняя англа-беларуская вясна (1915) Гуя Онслаў, Галена Іваноўская і Кембрыдзкая «хеўра» // Беларус. № 511. 2005.
  • Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі. — Мінск: Медысонт, 2006. ISBN 985-6530-40-7 (бел.)
  • Iwanowski K., Iwanowska Kornecka A. Skinderowa Helena z Iwanowskich // Ziemianie polscy XX wieku. Słownik biograficzny. Cz. 6. Warszawa, 2002. S.170—171.
  • Лаўрэш Л. Алена Скінадар з Іваноўскіх // НАША СЛОВА № 38 (1345), 20 верасня 2017. // на pawet.net
  • Лаўрэш Леанід. Алена Іваноўская // Маладосць. 2019. № 8. С. 20–33.