Алена Аляксееўна Хараберуш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Аляксееўна Хараберуш
Дата нараджэння 28 ліпеня 1951(1951-07-28) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Муж Леанард Іосіфавіч Пакульніцкі
Род дзейнасці скульптар
Жанр манументальная скульптура[d], станковая скульптура[d] і мемарыяльная скульптура[d]
Вучоба

Алена Аляксееўна Хараберуш (нар. 28 ліпеня 1951, г. Вільнюс) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1976 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. 3 1977 года ўдзельніца мастацкіх выставак[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў манументальнай, станковай, паркавай і мемарыяльнай скульптуры, матэрыял — бронза, граніт, шамот[1].

Сярод твораў: надмагільны помнік А. Кішчанкі (2008), Магілёўскай вобласці, ахвярам Мінскага гета каля Кальварыйскіх могілак (у суаўтарстве з Л. Пакульніцкім, пры ўдзеле ў эскізнай распрацоўцы і працоўнай мадэлі помніка Максіма Петруля, архітэктар Леанід Левін[2]), кампазіцыі «Буслы» (2009, у сааўтарстве з Л. Пакульніцкім), «Маці і дзіця» — усе ў Мінску, скульптура «Бахус» (г. Новы Свет, Украіна), мемарыяльныя дошкі[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Літаратурным музеі Я. Купалы і інш[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе са скульптарам Леанардам Пакульніцкім.

Зноскі