Алена Мікалаеўна Анісім

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Алена Анісім)
Jump to navigation Jump to search
Алена Мікалаеўна Анісім
Алена Анісім. 2015.jpg
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэм’ер-міністр: Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
 
Адукацыя:
Дзейнасць: мовазнаўца, палітык
Месца працы:
Член у:
Нараджэнне: 28 верасня 1962(1962-09-28) (56 гадоў)
 
Узнагароды:
Медаль да стагоддзя БНР

Але́на Мікала́еўна Ані́сім (28 верасня 1962, в. Савоні, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларуская мовазнаўца і палітычная дзяячка. Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (з 2017), навуковы супрацоўнік ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі». Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 28 верасня 1962 г. у вёсцы Савоні Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўнікаў (дзявочае прозвішча Амельчыц)[1]. Скончыла Залужскую сярэднюю школу з залатым медалём у 1978 г. У тым жа годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт аддзялення беларускай мовы і літаратуры, які скончыла ў 1983 г. У часе вучобы працуе гідам-перакладчыкам з групамі з Чэхаславакіі, якія суправаджала з паездкамі па рэспубліках СССР[1].

Працавала выхавацелькай у дзіцячым садку в. Цеснавая Стаўбцоўскага раёна (1984—1986), настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах № 55 (1986) і № 71 (1986—1991) горада Мінска. З 14 траўня 1991 года — у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі (цяпер філіял ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»), працуе на пасадзе навуковага супрацоўніка аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі, аўтар-укладальнік некалькіх слоўнікаў[1].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае трох дарослых сыноў[1].

Грамадская і палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 19801982 гг. удзельнічала ў Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні[1]. З 1999 г. з’яўляецца сябрам Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ), у 2000—2014 гг. узначальвала Мінскую гарадскую арганізацыю ТБМ, з 2011 г. — першы намеснік старшыні ТБМ, з 2017 г. — старшыня ТБМ. Сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Ініцыявала і кіравала праектам па перакладзе і выданні асобнай кнігай «Правілаў дарожнага руху» на беларускай мове. Сумесна з калектывам навукоўцаў падрыхтавала і выдала 6 кніг пробных тэстаў па шасці ўзроўнях для выкладання беларускай мовы як замежнай. Пры непасрэдным удзеле Алены Анісім дзейнічае аргкамітэт па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання[2]. У снежні 2014 г. спрычынілася да склікання «Усебеларускага Кангрэса за незалежнасць»[3], увайшла ў яго арганізацыйны камітэт[4].

Мела намер удзельнічаць у Прэзідэнцкіх выбарах 2015 г., але пазней адмовілася ад вылучэння[5]. Брала ўдзел у распрацоўцы «Стратэгіі развіцця беларускай нацыі» (2016)[3][6].

На Парламенцкіх выбарах 2016 г. абраная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе[7]. У кастрычніку 2016 г. разам з іншымі 108 дэпутатамі падтрымала кандыдатуру Уладзіміра Андрэйчанкі, які вылучаўся на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў[8]. А. Анісім працуе ў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[9].

29 кастрычніка 2017 г. на справаздачна-выбарчым з’ездзе Таварыства беларускай мовы Алена Анісім змяніла на пасадзе старшыні арганізацыі Алега Трусава. Кандыдатуру Анісім падтрымалі 87 дэлегатаў з 92 (іншых кандыдатаў на пасаду не было). Ва ўступнай прамове Алена Анісім заклікала рабіць усё магчымае для таго, каб беларуская мова стала дзяржаўнай не толькі фармальна, але і па сутнасці[10].

У 2017—2018 гг. Алена Анісім на розных узроўнях прапагандавала ідэю нацыянальнага беларускамоўнага ўніверсітэта, увайшла ў яго арганізацыйны камітэт[11].

У канцы студзеня 2019 г. Анісім заявіла, што мае намер удзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах. Як яна сама патлумачыла, гэтае рашэнне было для яе спантанным: «Прачытаўшы чарговую спасылку, у якой была спроба дыскрэдытаваць як маё імя, так і дзейнасць арганізацыі, я вырашыла адрэагаваць… ні з кім параіцца не паспела, і з мужам у тым ліку»[12].

У канцы красавіка 2019 г. дэпутатка заявіла пра намер удзельнічаць у парламенцкіх выбарах канца 2019 года, патлумачыўшы: «Той факт, што выбары будуць праведзены датэрмінова, безумоўна, не парадаваў, бо дзесяць месяцаў працы выпадаюць. Але з іншага боку, можна ўступаць у новую выбарчую парламенцкую кампанію і ізноў пазмагацца за мандат, каб выканаць тыя задачы, якія стаяць перада мной, як перад старшынёй ТБМ»[13]. На прапанову зрабіць «усё магчымае, каб не дапусціць датэрміновага роспуску парламента пад маркай клопату пра „нацыянальную бяспеку“», Алена Анісім 21 траўня 2019 года адказала: «У сённяшняй сітуацыі я лічу больш важным накіраваць свае намаганні на агучванне і вырашэнне надзённых пытанняў арганізацыі і грамадства»[14].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[15].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Анісім Алена Мікалаеўна. vybory2016.by. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2016. Праверана 12 верасня 2016.
  2. Алена Анісім. “Сціпласць. Смеласць. Беларускасць” (бел.) . БелаПАН (13 верасня 2016). Праверана 21 сакавіка 2017.
  3. 3,0 3,1 https://belisrael.info/?p=7966
  4. https://www.svaboda.org/a/26754997.html
  5. Алена Анісім не будзе вылучацца ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах. Наша Ніва (30 чэрвеня 2015). Праверана 12 верасня 2016.
  6. https://sakavik.net/2016/02/06/стратэгіі-развіцця-беларускай-нацыі/
  7. В Беларуси избран парламент шестого созыва. ЦИК обнародовал фамилии депутатов (руск.) . pravo.by (12 верасня 2016). Праверана 12 верасня 2016.
  8. https://www.svaboda.org/a/28046192.html
  9. http://tbm-mova.by/anisim
  10. nn.by
  11. http://nhu.by/concept/
  12. https://www.nv-online.info/2019/02/18/alena-anisim-ya-veru-shto-usyo-magchyma.html
  13. https://www.racyja.com/palityka/alena-anisim-pryyanyala-rashenne-iznou-b/
  14. https://belisrael.info/?p=19486
  15. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]