Алена Сямёнаўна Васілевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Алена Васілевіч)
Алена Сямёнаўна Васілевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 снежня 1922(1922-12-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 2021(2021-08-08) (98 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Уладзімір Аляксандравіч Васілевіч
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца
Мова твораў беларуская
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную адзнаку»
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Алена Васілевіч (22 снежня 1922, засценак Даманшчына, цяпер вёска Ліпнікі, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 8 жніўня 2021, Мінск) — беларуская пісьменніца[1]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і ляснога аб’ездчыка. Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў.

Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута ў 1941 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкаркай у шпіталі, пісаркай страявой часці, начальніцай бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. Працавала літкансультанткай у Курскім абласным выдавецтве (1946—1950). З 1950 г. — загадчыца аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», а ў 1972—1980 гг. — загадчыца рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981—1983 гг. — загадчыца рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва»[1].

Памёрла 8 жніўня 2021 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы мастацкі твор (аповесць «У прасторах жыцця») надрукавала ў 1947 годзе (часопіс «Беларусь»)[1].

Выйшлі аповесць «Шляхі-дарогі» (1950), кніжкі апавяданняў «Блізкія знаёмыя» (1954), «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Апавяданні» (1959), «Падслухала сэрца» (1960), «Калінавая рукавічка» (1963), «Я з вамі» (1964), «Пісар страявой часці» (1969), «Адно імгненне» (1975), «Шурка Рэмзікаў» (1985), зборнік апавяданняў і аповесцей «Мыс Добрай Надзеі» (1977).У цэнтры ўвагі пісьменніцы жыццё і праца сучаснікаў, праблемы асабістых узаемаадносін, маралі, выхавання дзяцей. На аўтабіяграфічным матэрыяле напісана тэтралогія «Пачакай, затрымайся…», якую склалі аповесці «Расці, Ганька» (1966), «Доля знойдзе цябе» (1968), «Новы свет» (1968), «Пачакай, затрымайся…» (1970), дзе паказаны нялёгкі шлях у жыццё сялянскай дзяўчыны, духоўнае пасталенне чалавека. Аўтар кніг «Люблю, хвалююся, жыву» (нататкі, эсэ, 1986), «Элегія» (апавяданні, эцюды, эсэ, 1988).

Творы Алены Васілевіч дакладныя ў апісанні побыту і раскрыцці характараў чалавека, у іх паэтычнае бачанне свету, стрыманая, даверлівая манера апавядання, жывая народная мова[2]. Выдадзены Выбраныя творы ў 3 тамах (1982—1983).

Аўтар кніг для дзяцей «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Калінавая рукавічка» (1963) і інш. Пераклала на беларускую мову аповесць М. Стэльмаха «Гусі-лебедзі ляцяць» (1975), раман Д. Дэфо «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» (1976), аповесць Г. Башырава «Зялёная мая калыска» (1981) і інш.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся…».

Зноскі

  1. а б в г Василевич Елена Семёновна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 102. — 737 с.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шкра6а Р. В. Літаратура і мова. — Мн., 1969. — С. 304—316.
  • Шупенька Г. С. Цеплымя чалавечнасці. — Мн., 1977. — С. 91—125.
  • Сямёнава А. Гарачы след таленту. — Мн., 1979. — С. 88—114.
  • Яфімава М. Алена Васілевіч // Беларуская дзіцячая літаратура. — Мн., 1980.
  • Андраюк С. А. Жыць чалавекам. — Мн., 1983. — С. 27—29, 197—205.
  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X
  • Васіле́віч Алена Сямёнаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 152. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]