Алена Васільеўна Глінская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Васільеўна Глінская
руск.: Елена Васильевна Глинская
Glinskaya reconstruction.jpg
Алена Глінская
Рэканструкцыя С. Нікіціна(руск.) бел., 1999
POL COA Gliński.svg
Герб «Глінскі»
Вялікая княгіня Маскоўская
1526 — 1538
Папярэднік: Васіль III
Пераемнік: Іван Грозны (дэ-юрэ)
Абраная Рада (дэ-факта)
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Праваслаўе
Нараджэнне: 1508(1508)
Смерць: 4 красавіка 1538(1538-04-04)
Пахаванне: Вазнясенскі манастыр у Маскве(руск.) бел.
Дынастыя: Глінскія
Бацька: Васіль Львовіч Глінскі
Маці: Ганна Якшыч(руск.) бел.
Муж: Васіль III
Дзеці: Іван Грозны
Юрый Васільевіч(руск.) бел.

Алена Васільеўна Глінская (руск.: Елена Васильевна Глинская; каля 1508 — 4 красавіка 1538[1], паводле іншых звестак 13.4.1538[2]) — вялікая княгіня Маскоўская, другая жонка маскоўскага вялікага князя Васіля Іванавіча, маці Івана Грознага, кіраўніца дзяржавы ў час яго маленства (1533-38)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Дачка князя Васіля Львовіча з літоўскага роду Глінскіх і яго жонкі Ганны Якшыч(руск.) бел., якая была родам з Сербіі.

Глінскія, вядомыя па дакументах з 1437, лічылі, што паходзяць ад татарскага цемніка(руск.) бел. Мамая, унукі якога нібыта атрымалі ў надзел гарадок Глінск(руск.) бел..

Дзядзька Алены, князь Міхаіл Львовіч, быў буйным дзяржаўным дзеячам вялікага княства Літоўскага. Пасля паразы бунту Глінскіх бег разам з сваякамі ў Маскву. Сярод бежанцаў была і юная Алена.

Шлюб[правіць | правіць зыходнік]

Васіль III уводзіць у палац нявесту сваю, Алену Глінскую. Карціна Клаўдзія Лебедзева(руск.) бел.

У 1526 годзе Алена Глінская была абраная нявестай вялікага князя Васіля III, які развёўся з першай жонкай(руск.) бел. з прычыны адсутнасці ў яе дзяцей. Алена нарадзіла Васілю дваіх сыноў — Івана і Юрыя(руск.) бел.. У 1533 годзе яна заўдавела.

Праўленне[правіць | правіць зыходнік]

Маскоўскія князі (12761598)
Даніл Аляксандравіч
Юрый Данілавіч
Іван Каліта
Сямён Горды
Іван II Красны
Дзмітрый Данскі
Васіль I
Васіль II Цёмны
Іван III
Васіль III, жонка Алена Васільеўна
Іван IV Грозны
Фёдар I Іаанавіч
Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Васіль Касы
Дзмітрый Юр’евіч Шамяка

Пасля смерці свайго мужа ў снежні 1533 Алена Васільеўна фактычна здзейсніла пераварот, адхіліўшы ад улады назначаных апошняй воляй яе мужа семярых апекуноў (рэгентаў), у тым ліку роднага брата мужа(руск.) бел. і свайго дзядзьку, і зрабілася кіраўніцай Вялікага Княства Маскоўскага. Такім чынам, яна стала першай пасля вялікай княгіні Вольгі (калі не лічыць Соф'ю Вітаўтаўну, улада якой у шматлікіх рускіх землях па-за Маскоўскага княства была фармальнай) кіраўніцай адзінай рускай дзяржавы.

Не карысталася сімпатыямі баяр, як жанчына не маскоўскіх, а еўрапейскіх нораваў і выхавання[3]. Бліжэйшым саюзнікам Алены быў яе жанаты фаварыт, князь Целяпнёў-Аўчына-Абаленскі(руск.) бел.. Гэтая сувязь і ў асаблівасці задавацкія паводзіны каханка княгіні выклікалі незадавальненне ў баяраў. За выраз гэтых настрояў князь Міхаіл Глінскі быў пасаджаны пляменніцай ў турму. І дзядзька, і два браты мужа памерлі ў турме ад голаду.

У гады яе праўлення рускае войска атрымала шэраг бліскучых перамог, у тым ліку ў час руска-літоўскай вайны 1534-37[2]. У 1536 дабілася ад польскага караля Жыгімонта І выгаднага для Расіі міра; Швецыю абавязала не дапамагаць Лівонскаму ордэну і ВКЛ[2].

Яе ўрад праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы[2].

Найбольш важным момантам у праўленні Алены Глінскай з'яўляецца правядзенне грашовай рэформы(руск.) бел. (пачата ў 1535 годзе). Яна фактычна ўвяла ў Маскоўскім княстве адзіную валюту. Гэта была сярэбраная дзяньга(руск.) бел. вагой 0,34 г. Гэта быў важкі крок для стабілізацыі эканомікі дзяржавы.

Пры Алене Глінскай была выбудаваная Кітайгародская сцяна(руск.) бел..

Смерць і пахаванне[правіць | правіць зыходнік]

Памерла ў 1538 годзе, існуе версія аб яе атручанні Шуйскімі[4], што пацвярджаецца апошнімі даследаваннямі[5]. Дадзеныя даследавання яе парэшткаў паказваюць на меркаваную прычыну смерці — атручэнне ядам (ртуць)[6]. Але факт атручвання да гэтага часу не прызнаны гісторыкамі як бясспрэчны і не выклікаючы сумненняў.

Пахаваная ў Вазнясенскім жаночым манастыры(руск.) бел. ў маскоўскім Крамлі.

Знешнасць[правіць | правіць зыходнік]

Праведзеная па чэрапе рэканструкцыя знешнасці Алены Глінскай высвяціла яе даліхакефалічны(руск.) бел. тыпаж (характэрны і для прыбалтаў і паўночных рускіх, і для сербаў, з якіх была яе маці). Твар княгіні адрозніваўся мяккімі рысамі. Яна была даволі высокага для жанчын таго часу росту — каля 165 см і гарманічна складзеная. У Алены была рэдкая анамалія: на адзін паяснічны пазванок(руск.) бел. больш. У пахаванні таксама захаваліся рэшткі валасоў рудога, як чырвоная медзь, колеру, што тлумачыць рудыя валасы Івана Грознага, якія пагалоска памылкова прыпісала яго нібыта незаконнанароджанасці[7][8].

Кінаўвасабленні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Дата смерці паказваецца паводле артыкулу Глинские ў ВСЭ
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Глинские // Елена Васильевна // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
  3. Елена Глинская // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  4. Сігізмунд Герберштэйн. Записки о Московии. (руск.) 
  5. Martin, Medieval Russia, 331; Pushkareva, Women in Russian History, 65-67.
  6. Женщины Кремлевских подземелий / АиФ Москва, выпуск 37 (375) от 13 сентября 2000 г. (руск.) 
  7. Вокруг Света | Журнал | Олицетворение средних веков (руск.) 
  8. Тайны женского некрополя в московском кремле // Российские вести. — № (35) 1885 (10 - 16 октября 2007).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Богуславский В. В., Бурминов В. В. Русь рюриковичей. Иллюстрированный исторический словарь;
  • Шикман А. П. Деятели отечественной истории. Биографический справочник.— М., 1997.;
  • Вольдемар Балязин. Занимательная история России.— М., 2001;
  • Кобрин В. Б. Иван Грозный.— М., 1989.— С. 17—23;
  • Соловьев С. М. История России с древнейших времен.— М., 1960.— Кн. III. Т. 6.
  • Стрилецкий Иван. Великая княгиня Руси — украинка Елена Глинская. — К.: Альтерпрес, 2009. — 160 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]