Алена Васільеўна Чэкан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Васільеўна Чэкан
Дата нараджэння 26 красавіка 1946(1946-04-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 2013(2013-12-21)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія журналістка, акцёрка, сцэнарыст
IMDb ID 0155000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алена Васільеўна Чэкан (укр.: Олена Василівна Чекан; 26 красавіка 1946, Кіеў — 21 снежня 2013, Кіеў) — савецкая і ўкраінская кінаактрыса, сцэнарыст, журналістка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 26 красавіка 1946 года ў Кіеве.

Пасля заканчэння ў 1972 годз Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя Б. В. Шчукіна пачала мастацкую дзейнасць у якасці актрысы ў Тэатры на Малой Броннай (Масква), працягнуўшы яе ў Тэатры імя Пушкіна (Масква).

Вярнуўшыся ў Кіеў, працягнула мастацкую дзейнасць у Тэатры-студыі акцёра Кіеўскай студыі ігравога кіно імя А. П. Даўжэнкі, Тэатры-студыі «Сузор’е» (Кіеў).

Здымалася ў 1980-1990-х гадах. Стварыла монаспектаклі паводле вершаў Марыны Цвятаевай і Лесі Украінкі.

У 2001 годзе сумесна з Юрыем Макаравым напісала сцэнар да 4-серыйнага дакументальнага фільма «Мой Шаўчэнка».

Працавала на ўкраінскім тэлебачанні ў якасці аўтара і вядучай тэлепраграмы «Імгненні вечнасці» на «Інтэры», затым творчым рэдактарам праграмы «Дакумент» у тэлерадыёкампаніі «Студыя 1+1». З моманту заснавання ў 2007 годзе штотыднёвага грамадска-палітычнага часопіса «Український Тиждень» працавала там журналістам, памочнікам шэф-рэдактара.

Вясной 2012 года ў Алены дыягнаставалі пухліну галаўнога мозгу IV стадыі. Алена Чэкан перанесла тры аперацыі, апошнюю гама-нож зрабілі ў Празе ў шпіталі "На Гамолцы! пры падтрымцы супрацоўнікаў пражскай студыі «Радыё Свабода». Франтмэн рок-гурта ДДТ Юрый Шаўчук прысвяціў ёй свае сольныя канцэрты падчас тура з праграмай «Інакш» 5 чэрвеня 2013 года ў Кіеве і 19 верасня 2013 года ў Адэсе, просячы публіку дапамагчы Алене сабраць сродкі на хіміятэрапію.

Памерла 21 снежня 2013 года пасля працяглай хваробы[2].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па інфармацыі ўкраінскіх СМІ, дэбютавала у кіно ў фільме «Салярыс» Андрэя Таркоўскага[2] (не пазначана ў тытрах).

Здымалася ў асноўным у 1980-1990-х гадах. Іграла ў фільмах:

  • «Нязручны чалавек»,
  • «Сямейны круг»,
  • «Пад свіст куляў»,
  • «Жанчыны жартуюць усур’ёз» (1981, Ліза),
  • «Гракі»,
  • «Таямніцы святога Юра» (1982),
  • «Тры гільзы ад англійскага карабіна» (1983),
  • «У прывідаў у палоне» (1984),
  • «Мост праз жыццё»,
  • «Прэм’ера ў Сасноўцы»,
  • «Набліжэнне да будучыні» (1986, эпізод),
  • «Побач з табой»,
  • «Да расследавання прыступіць»,
  • «Цыганка Аза» (1987),
  • «Блакітная ружа»,
  • «Грэшнік» (1988, эпізод),
  • «Як мужчыны пра жанчын гаварылі»,
  • «Вязень замка Іф» (1988),
  • «Штармавое папярэджанне»,
  • «Дарога праз руіны»,
  • «Хачу зрабіць прызнанне»,
  • «Буйная»,
  • «Допінг для анёлаў»,
  • «Ніагара» (1991).

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 ліпеня 2016.
  2. а б Умерла журналистка и актриса Елена Чекан