Алена Генадзеўна Пархімчык
Алена Генадзеўна Пархімчык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 мая 1968 (56 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Алена Генадзеўна Пархімчык (нар. 28 мая 1968, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі эпідэміёлаг, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 28 мая 1968 года ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці[1].
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Санітарыя, гігіена, эпідэміялогія»[1].
Працавала медсястрой кардыялагічнага аддзялення 5-й клінічнай бальніцы г. Мінска; памочнікам санітарнага ўрача, урачом-эпідэміёлагам аддзела эпідэміялогіі, урачом-гігіеністам санаддзела па гігіене харчавання Пухавіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі; урачом-эпідэміёлагам супрацьэпідэмічнага аддзялення аддзела эпідэміялогіі, загадчыкам аддзялення эпіднагляду за ўнутрыбальнічнымі інфекцыямі, дэзынфекцыі і стэрылізацыі аддзела эпідэміялогіі, урачом-эпідэміёлагам (загадчыкам аддзялення эпіднагляду за ўнутрыбальнічнымі інфекцыямі, дэзынфекцыі і стэрылізацыі) аддзела эпідэміялогіі Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя; урачом-гігіеністам аддзела гігіены Пухавіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі; галоўным дзяржаўным санітарным урачом Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — галоўным урачом Пухавіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі[1].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Пухавіцкай акругі № 65. Член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае дачку і сына[1].