Алена Канстанцінаўна Сакалова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Канстанцінаўна Сакалова
Дата нараджэння 22 верасня 1950(1950-09-22) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Алена Канстанцінаўна Сакалова (22 верасня 1950, Кіраў —) — беларускі дырыжор. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1979 годзе скончыла кансерваторыю імя М. Глінкі(руск.) бел. ў Ніжнім Ноўгарадзе (клас прафесара, дырыжора В. А. Кружаўскага)[1].

Пасля заканчэння вучобы прыехала ў Гомель, дзе працавала галоўным дырыжорам ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам народнага артыста БССР А. Рыбальчанкі, выкладчыкам у Гомельскім музычным каледжы імя Н. Ф. Сакалоўскага[1].

З 1989 года з'яўляецца мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам камернага хору Гомельскай абласной філармоніі[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

2000 год — Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за ўклад у развіццё беларускай культуры[1].

2007 — Ганаровая грамата Савета міністраў Рэспублікі Беларусь "За асабісты ўклад у развіццё і прапаганду нацыянальнай культуры[1].

2009 — Медаль Францыска Скарыны за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці культуры[1].

2010 — Медаль Гомельскай Епархіі Беларускай праваслаўнай царквы[1].

Зноскі