Алена Леанардаўна Іваноўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Леанардаўна Іваноўская
Дата нараджэння 1885
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 1973(1973-05-10)
Месца смерці
Бацька Леанард Іваноўскі
Род дзейнасці вучоны

Алена Леанардаўна Іваноўская (па мужу Скінадар; 1885(6) — 10 мая 1973) — папулярызатар ведаў па беларусазнаўстве, спецыяліст у галіне конегадоўлі, перакладчыца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка Леанарда Іваноўскага, сястра Вацлава Іваноўскага. Выхоўвалася ў Варшаве, у дзяцінстве часта бывала ў фальварку Іваноўскіх Лябёдка (цяпер у межах вёскі Галавічполе, Шчучынскі раён).

Каля 1905 г. Алена Іваноўская прыехала на навучанне ў Ньюнам каледж[en] Кембрыджскага ўніверсітэта. Там з яе ўдзелам склаўся гурток студэнтаў пераважна з англійскай арыстакратыі, якую даследчык Гай Пікарда назваў «Кембрыджская хеўра». У ёй бралі ўдзел паэт Руперт Брук, біяхімікі Мюрыэл Уэлдэйл[en] і Гуя Онслаў і інш. Удзельнікі суполкі сур’ёзна цікавіліся беларускім фальклорам, сяброўка Руперта Брука Кэтрын Кокс у 1912 г. некалькі месяцаў правяла ў Лябёдцы. У 1914 г. Алена Іваноўская змясціла ў лонданскім часопісе «Folk-Lore» («Фальклор») тэксты пятнаццаці беларускіх песень з нотамі, запісаных у ваколіцы Лябёдкі. Публікацыя суправаджалася вялікім уступам, дзе брытанскіх чытачоў знаёмілі з Беларуссю і яе праблемамі. Упершыню ў англійскай тэрміналогіі пры гэтым быў выкарыстаны тэрмін «White Ruthenia» замест «Wite Russia». Новая назва дапаўнялася тлумачэннем: «No White Ruthenian wold ever allow him self to by called by a name would imply tha the was Russian» («Ніводзін беларус ніколі не дазволіць называць сябе імем, якое значыць, што ён — рускі»). У 1914—22 г. часопіс «Folk-Lore» выдрукаваў 38 беларускіх песень з ваколіц Лябёдкі.

Сядзіба Іваноўскіх у Лябёдцы, 1933 год

Падзеі Першай сусветнай вайны разбурылі Кембрыджскую суполку. Алена Іваноўская з’ехала на радзіму, дзе ў 1915 спрабавала адкрыць у Васілішках беларускую школу. Займалася конегадоўляй, захаплялася коннай яздой, гадавала хартаў. Супрацоўнічала з земляробчым часопісам «Саха» як спецыялістка ў конегадоўлі, пісала гаспадарчыя парады для земляробаў-беларусаў. На скачках у Лодзі ўпала з каня, доўгі час лячылася ў шпіталі.

З прыходам у 1939 годзе савецкай улады выехала з Лябёдкі ў Вільню, затым у родным фальварку перажыла нямецкую акупацыю. У 1944 перабралася ў Варшаву. Пэўны час жыла ў Любліне. З 1946 працавала перакладчыцай для місіі англійскіх квакераў у Казяніцах, пражыла тут 26 гадоў.

22 кастрычніка 2001 года за ўратаванне яўрэйскай сям’і званне «праведнікаў свету» было нададзена: Сабіне Іваноўскай з Ячыноўскіх, Алене Скіндар з Іваноўскіх, Ганне Карнецкай з Іваноўскіх і Адольфу Данілевічу.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Iwanowska I., Onslow H. Some White Russian Folksongs // Folk lore. Vol. 25. London,1914. Р. 91—109; 212—226; Vol. 35. London, 1922. Р. 64—82.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]