Алена Глебаўна Лукашанец
| Алена Глебаўна Лукашанец | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 18 жніўня 1956 (69 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Муж | Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец |
| Дзеці | Сяргей Аляксандравіч Лукашанец |
| Род дзейнасці | мовазнаўца |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1982) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар |
|
Алена Глебаўна Лукаша́нец (нар. 18 жніўня 1956, Тамбоў, РСФСР) — беларускі мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1982), дацэнт (1993), прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Структурна-прыкладная лінгвістыка», 1978), Інстытут рускай мовы АН СССР (аспірантура, 1981).
У 1984—1996 гадах працавала ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (старшы выкладчык, дацэнт); у 1996—1999 гадах у Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (старшы навуковы супрацоўнік); з 1999 года — у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (дацэнт, прафесар кафедры агульнага мовазнаўства). 30 кастрычніка 2020 год пайшла з МДЛУ ў знак салідарнасці з адлічанымі і звольненымі на фоне пратэстаў у Беларусі[1].
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: агульнае мовазнаўства, руская мова, сацыялінгвістыка.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з мовазнаўцам Аляксандрам Лукашанцам. Сын Сяргей — кандыдат гістарычных навук, Дзмітрый — кандыдат біялагічных навук.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускiя сацыялекты XIX стагоддзя : вопыт тыпалагічнага апісання / А. Г. Лукашанец. — Мінск, 1999.
- Словообразовательная система русского арго и проблемы ее описания / Е. Г. Лукашанец. — Минск, 2007.