Алена Мікалаеўна Грыцэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Мікалаеўна Грыцэнка
Нараджэнне 21 красавіка 1953(1953-04-21) (71 год)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Алена Мікалаеўна Грыцэнка (21 красавіка 1953, Мінск) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975), дзе потым працавала выкладчыкам да 1987 года. У 19881993 гадах працавала ў Міністэрстве Адукацыі БССР/Рэспублікі Беларусь. У 19931998 гадах працавала на кіроўных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 19982003 гадах працавала ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Егіпет, потым зноў у Міністэрстве замежных спраў.

14 жніўня 2008 года прызначана была Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрланды, а таксама Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі [1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — 6 лютага 2006 года [2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]