Алена Мікалаеўна Калінічэнка
Алена Мікалаеўна Калінічэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лютага 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (2000) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Алена Мікалаеўна Калінічэнка (нар. 17 лютага 1948, г. Гомель) — беларускі хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), доктар хімічных навук (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1971).
У 1971—1973 гадах стажор-даследчык, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1973 па 1976 — аспірантура. З 1973 года па 1979 год малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, 1979—1993 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, 1993—2000 гадах вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, з 2000 года па 2003 год галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі».
2003—2005 гадах загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі». З 2005 года па 2008 год займала пасаду загадчыка аддзела дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі». З 2008 года намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі», адначасова з 2013 года узначальвае НПЦ «ХімФармСінтэз»[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]За цыкл работ па распрацоўцы арыгінальных тэхналогій і арганізацыі вытворчасці лінейкі проціпухлінных прэпаратаў узнагароджана Ганаровай Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Хіміка-энзіматычная мадыфікацыя кампанентаў нуклеінавых кіслот і біяхімічнае мадэліраванне як навукова-практычная аснова пошуку, стварэння і вытворчасці супрацьвірусных і супрацьпухлінных лекавых сродкаў», лаўрэат Прэміі Савета Міністраў Латвійскай ССР (1989). У 2007 годзе ёй прысуджана персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі. У 2022 годзе ганаравана медалём Францыска Скарыны[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы ў галіне арганічнага сінтэзу і даследаванне біялагічнай актыўнасці аналагаў нуклеазідаў, распрацоўка тэхналогій вытворчасці субстанцый і лекавых сродкаў (цытарабін, лейкладзін, флударабел, азацытыдзін, дэцытабін, пеметрэксед і інш.) дазволілі вырашыць важную навукова-практычную задачу па стварэнні прэпаратаў для лячэння анкагематалагічных захворванняў і арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь новага кірунку ў фармацэўтычнай галіны — вытворчасць сінтэтычных фармсубстанцый і проціпухлінных лекавых сродкаў, якія рэалізуюцца ў Беларусі, Расіі, Украіне, Азербайджане і інш. краінах.
Аўтар больш 250 навуковых прац, 6 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і 12 патэнтаў; больш за 50 артыкулаў апублікавана ў вядучых замежных выданнях. Яе працы неаднаразова дакладваліся на міжнародных канферэнцыях.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- J.E. van den Boogaart, E.N. Kalinichenko, T.L. Podkopaeva, I.A. Mikhailopulo, C. Altona. / Conformational analysis of 3'-fluorinated A2'-5’A2'-5’A fragments. Relation between conformation and biological activity // Eur. J. Biochem. — 1994, 221, 759—768
- V.N. Barai, A.I. Zinchenko, L.A. Eroshevskaya, E.N. Kalinichenko, T.I. Kulak, I.A. Mikhailopulo / Anuniversal biocatalyst for the preparation of base and sugar modified nucleosides via an enzymatic transglycosylation // Helv. Chim. Acta. — 2002, 85 (7), 1901—1908.
- G.G.Sivets, E.N. Kalinichenko, I.A.Mikhailopulo. Synthesis and Conformational Analysis of 1’- and 3’-Substituted 2-Deoxy-2-fluoro-D-ribofuranosyl Nucleosides // Helvetica Chimica Acta. — 2007. V.90. P.1818-1836
- E.N. Kalinichenko. Synthesis of nucleosides’s analogues and their application as chemotherapeutic agents // Eurasian chemico-technological journal — 2013. V.15, N3. P. 189—194/
- I. Tsybulskaya, T. Kulak, E. Kalinichenko, A. Baranovsky, S. Bogushevich, M. Golubeva, B. Kuzmitsky / Phospholipid derivatives of cladribine and fludarabine: Synthesis and biological properties // Bioorg. Med. Chem. — 2015. V.23, T. 13, P. 3287-3296
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Алена Мікалаеўна Калінічэнка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 17 лютага
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Супрацоўнікі Інстытута біяарганічнай хіміі НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
- Дактары хімічных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі БДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі СССР
- Хімікі Беларусі