Алена Мікалаеўна Рудэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Мікалаеўна Рудэнка
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1961(1961-10-06) (62 гады) ці 1961[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнаўца, выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2000)
Альма-матар

Алена Мікалаеўна Рудэнка (нар. 6 кастрычніка 1961, г. Чыгырын, Чаркаская вобласць, УССР) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2000), прафесар (2005).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1985), Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (аспірантура, 1988), Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (дактарантура, 1999).

Працавала ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР (1988—1989), Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (з 1989, кафедра мовазнаўства, старшы выкладчык), Беларускім дзяржаўным універсітэце (філалагічны факультэт, кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, з 2005 — прафесар; факультэт міжнародных адносін, кафедра мовазнаўства і краіназнаўства Усходу, прафесар).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: семантыка мовы; гісторыя мовы; кагнітыўная лінгвістыка; этналінгвістыка.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Семантычная сістэма дзеясловаў кагнітыўнай дзейнасці: на матэрыале беларускай мовы : дысертацыя … доктара філалагічных навук/ Рудэнка Алена Мікалаеўна. ― Минск, 2000.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руденко Елена Николаевна / Н. Н. Кривко // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 521.
  • Рудэнка Алена Мікалаеўна / М. Н. Крыўко // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 432.
  • Рудэнка Алена Мікалаеўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 243.
  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.