Алена Міхалюк
Алена Міхалюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 2022 (92 гады) |
Месца смерці | |
Узнагароды і прэміі |
Алена Міхалюк (вядомая таксама як Лёля Міхалюк), дзяв. Марцінкевіч (15 мая 1930, в. Лонскія Браслаўскага павета Віленскага ваяводства, цяпер Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці — 16 кастрычніка 2022, Манчэстэр) — беларуская грамадская дзяячка ў Вялікабрытаніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася на Браслаўшчыне. Вучылася ў польскай і беларускай школах. У часе Другой сусветнай вайны разам з маці апынулася на працах у Нямеччыне. Пазней трапіла ў беларускі лагер для перамешчаных асобаў у Ватэнштэце; вучылася ў беларускай гімназіі, брала ўдзел у скаўтынгу.
У 1947 годзе прыехала на працу ў Вялікабрытанію, працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Пасялілася ў Брэдфардзе, дзе ў 1949 годзе пабралася шлюбам з Янкам Міхалюком. Член ЗБВБ з 28 ліпеня 1947 года. У 1960-х гадах аддала сыноў Алеся, Віктара і Эдварда ў беларускую школу-інтэрнат імя Св. Кірылы Тураўскага ў Лондане і следам разам з мужам пераехала ў брытанскую сталіцу. У 1965—1970 гадах працавала гаспадыняй у гэтай школе-інтэрнаце. Актыўна падтрымлівала БАПЦ у Вялікабрытаніі. У 1982 годзе была прынятая ў сябры Рады БНР. Сябра Англа-беларускага таварыства. Пасля смерці мужа ў 1995 годзе пераехала з Лондана ў Манчэстэр. З 1997 па 2013 гады займала пасаду старшыні ЗБВБ.
Адыйшла з жыцця 16 кастрычніка 2022 года[1]. Пахавана на Паўднёвых могілках (Манчэстэр).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2][3].
Зноскі
- ↑ Памерла былая шматгадовая кіраўніца Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі Алена Міхалюкhttps://www.svaboda.org/a/32089707.html
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
- ↑ Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Таронта, Лёндан, Вашынгтон
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн, 2010.