Алена Пятроўна Каляснёва
| Алена Пятроўна Каляснёва | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
7 жніўня 1967 (59 гадоў) |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
| Навуковае званне | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Алена Пятроўна Каляснёва (нар. 7 жніўня 1967, г. Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер-эканаміст; аспірантуру па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай»; кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Працавала эканамістам Віцебскага вытворчага аб'яднання «Маналіт»; асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры маркетынгу і права, дэканам факультэта бізнесу і права, прарэктарам па вучэбнай рабоце (завочным навучанні) установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія».
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]- муж Віктар Іванавіч Каляснёў (1960—2014) — кандыдат эканамічных навук
- сястра Ірына Пятроўна Казлоўская (нар. 1959) — доктар сельскагаспадарчых навук
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 7 жніўня
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Горках
- Выпускнікі БНТУ
- Кандыдаты эканамічных навук
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэканы БДСГА