Алена Пятроўна Швайбовіч
![]() | |||||||
Агульная інфармацыя | |||||||
Нарадзіўся |
3 лютага 1966 (57 гадоў) |
||||||
Грамадзянства | |||||||
Рост | 180 см | ||||||
Пазіцыя | атакуючы абаронца | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
Алена Пятроўна Швайбовіч (у дзявоцтве Ксенжык; нар. 3 лютага 1966, Мінск) — беларуская, польская і расійская баскетбалістка. Абаронца. Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1992 года. Заслужаны майстар спорту СССР (1992).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 3 лютага 1966 года ў Мінску.
У 10 гадоў прыйшла ў мінскую СДЮШАР-10. Першы трэнер Алены — Аляксандр Мікалаевіч Малашка — не хацеў браць яе ў групу з-за невялікага росту. Пазней ён паверыў у яе, і ў 1978 годзе яна разам з трэнерам перайшла ў ДЮСШ «Гарызонт» (Мінск).
У 1984 годзе разам з юніёрскай зборнай Беларусі стала чэмпіёнкай Спартакіяды школьнікаў СССР у Ташкенце і атрымала запрашэнне ад вядомага трэнера Сямёна Львовіча Халіпскага ў асноўную каманду «Гарызонт».
Выступала за каманды «Гарызонт» (Мінск) (1984—1992), «Алімпія» (Познань, Польшча) (1992—1994), «Дынама» (Масква) (1994—2000).
У 1990 годзе скончыла Мінскі політэхнічны інстытут.
Муж — Аляксандр Хажайнаў, начальнік баскетбольнай каманды «Лакаматыў-Растоў». У 2003 годзе пераехала разам з мужам з Масквы ў Растоў, дзе ўладкавалася каментатарам баскетбола на мясцовым тэлебачанні[1].
У лютым 2006 года стала генеральным дырэктарам жаночага баскетбольнага клуба «Растоў-Дон».
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіёнка Польшчы (1993, 94) і Расіі (1998, 99, 2000), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў СССР (1989) і Расіі (1996), бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (1995, 97). Фіналіст Кубка Ронкеці (1992), удзельнік «фіналу чатырох» Еўралігі (2000), бронзавы прызёр Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1993). Выступала ў складах юніёрскай, маладзёжнай, нацыянальнай зборных СССР, СНД і Беларусі. Сярэбраная медалістка чэмпіянату Еўропы сярод моладзі (1984), чэмпіёнка свету сярод моладзі (1985), чэмпіёнка Еўропы (1989), сярэбраны прызёр Гульняў добрай волі (1990), чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў (1992).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Заслужаны майстар спорту СССР (1992).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Швайбовіч (Ксенжик) Елена Петровна на сайце НАК Беларусі
- Команда мечты по баскетболу на Олимпиаде-92
- Нарадзіліся 3 лютага
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты СССР
- Баскетбалісты Беларусі
- Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
- Алімпійскія чэмпіёны ад Аб’яднанай каманды
- Чэмпіёны Еўропы па баскетболе
- Ігракі «Гарызонта» Мінск
- Ігракі ЖБК «Дынама» Масква