Алена Фёдараўна Кудзіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Фёдараўна Кудзіна
Дата нараджэння 26 красавіка 1964(1964-04-26) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці хімік, матэрыялазнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Алена Фёдараўна Кудзіна (нар. 26 красавіка 1964, Гомель) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Доктар тэхнічных навук (2013), прафесар (2017).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Універсітэт дружбы народаў імя П. Лумумбы (спецыяльнасць «Хімія», кваліфікацыя «Выкладчык хіміі, перакладчык з англійскай мовы», 1984), Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі (аспірантура, спецыяльнасць «Матэрыялазнаўства (машынабудаванне)», 1993; дактарантура спецыяльнасць «Матэрыялазнаўства (машынабудаванне)», 2008).

Працавала ў Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі (1987—2019; у 2004—2019 — вядучы навуковы супрацоўнік); Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 2019, будаўнічы факультэт, кафедра «Фізіка і хімія», загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: фізіка-хімічныя працэсы ўзаемадзеяння гетэрагенных і аргана-неарганічных сістэм; кампазіцыйныя матэрыялы; мікрахвалевая хімія.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Физико-химические основы создания органосиликатных композитов технического назначения : диссертация … доктора технических наук : 05.16.09 : защищена 28.02.2013 : утверждена 19.06.2013 / Кудина Елена Федоровна. — Гомель, 2012.
  • Химия и микробиология воды : учебное пособие для студентов высших учебных заведений по специальности «Водоснабжение, водоотведение и охрана водных ресурсов» / Е. Ф. Кудина, О. А. Ермолович, Ю. М. Плескачевский. — Гомель, 2010.
  • Получение и свойства комбинированных эпоксидных покрытий / Е. Ф. Кудина // Вестник Фонда фундаментальных исследований. — 2017. — № 4. — С. 11—25.
  • Вода — свойства, проблемы и методы очистки : монография / А. И. Буря, Е. Ф. Кудина. — Дніпропетровськ, 2006.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]