Алена Якаўлеўна Гарцуева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Якаўлеўна Гарцуева
Дата нараджэння 28 студзеня 1951(1951-01-28) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Алена Якаўлеўна Гарцуева (нар. 28 студзеня 1951, г. Омск, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар, спецыяліст у вобласці горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1973 годзе архітэктурны факультэт БПІ. З 1973 года інжынер-архітэктар, з 1976 — старэйшы архітэктар, у 19771993 — малодшы, пасля старэйшы навуковы супрацоўнік, у 19941996 гадах загадчык аддзела праблем горадабудаўнічага кіравання «БелНДІдзіпрасельбуда». У 19761980 гадах аспірант кафедры «Горадабудаўніцтва» архітэктурнага факультэта БПІ.

З 1996 года галоўны спецыяліст, у 19972013 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік РУП «БелНДЦзем» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1984 года. З 2005 года член рэвізійнай камісіі БСА. Член грамадскага аб’яднання «Зямельная рэформа» з 1998 года, з 2006 старшыня рэвізійнай камісіі.

Навуковая[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнік і адказны выканаўца 43 навукова-даследчых і метадычных прац, адказны выканаўца 14 эксперыментальных і навукова-праектных прац, сааўтар 16 праектных прац, аўтар 20 навуковых публікацый і сааўтар навуковага і вытворча-практычнага выданняў, у т.л. «Тэрытарыяльнае планаванне ў Рэспубліцы Беларусь» (2004, 2007).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшы эскізны праект планіроўкі і забудовы пасёлка Крамёнкі калгаса імя Леніна Жукоўскага раёна Калужскай вобласці (1978, у складзе аўтарскага калектыва); лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшы эскізны праект планіроўкі і забудовы пасёлка Сырымбет Казахскай ССР (1982, 3 месца, у складзе аўтарскага калектыва); дыпламант Рэспубліканскага конкурсу на лепшы сельскі населены пункт Абухава Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (дыплом першай ступені будаўнічай выстаўкі Дзяржбуда БССР, 1986).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаевская Марина Андреевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)