Алена Яўгенаўна Лапцева
| Алена Яўгенаўна Лапцева | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
13 жніўня 1972 (53 гады) |
||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Алена Яўгенаўна Лапцева (нар. 13 жніўня 1972, г. Светлагорск) — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 13 жніўня 1972 года ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці[1].
Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў гандлі і грамадскім харчаванні»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам»[1].
Працавала ў Светлагорскім раённым спажывецкім таварыстве, дзе прайшла шлях ад прадаўца да першага намесніка старшыні праўлення; дырэктарам, намеснікам дырэктара ПВКУП «Карына»; першым намеснікам старшыні праўлення Гомельскага райспажыўтаварыства; старшынёй праўлення Светлагорскага райспажыўтаварыства, а пасля рэарганізацыі — дырэктарам Светлагорскай філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства[1].
Выбіралася дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання, дэпутатам Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў 25, 26, 27, 28-га скліканняў[1].
Член Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»[1].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Светлагорскай акругі № 46. Член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ганаровымі граматамі Белкаапсаюза, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў гандлю спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва, Гомельскага аблспажыўсаюза, Гомельскага аблспажыўтаварыства, Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта, Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў. Мае Падзяку Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Узнагароджана нагруднымі знакамі «Выдатнік спажывецкай кааперацыі Беларусі», «Выдатнік гандлю Рэспублікі Беларусь». Ганаровы грамадзянін Светлагорскага раёна[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Светлагорску
- Члены партыі «Белая Русь»
- Члены Беларускага саюза жанчын
- Выпускнікі БГЭУСК
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання
- Дэпутаты Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання
- Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Светлагорскага раёна