Алена з Шоўдэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Алена з Шоўдэ
Sankta Elin fr Skallmeja kyrka 0881.jpg
Месца нараджэння
Месца смерці
У ліку святы
Дзень памяці 31 ліпеня
Commons-logo.svg Алена з Шоўдэ на Вікісховішчы

Святая Алена (Элін, каля 11011160) — шведская каталіцкая святая, заступніца горада Шоўдэ. Святая Алена намаляваная на гербе Шоўдэ і з’яўляецца заступніцай царквы Святой Алены ў Ронеслове.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алена нарадзілася каля 1101 года. Яна была з шляхетнай сям’і і, як лічыцца, была дачкой ярла Гутарма. Пасталеўшы, яна выйшла замуж і нарадзіла дзяцей. Пасля смерці мужа яна жыла на яго ферме ў Уомбе. Яна раздала свае рэчы бедным і здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім. Вярнуўшыся, яна пасялілася на ферме, дзе прысвяціла сябе духоўным справам і дабрачыннасці. Паводле легенды, менавіта Алена пабудавала царкву на ферме ва Уамбе ў Скарынскай епархіі. Царква ў Скевдэ, цяпер званая царквой Святой Алены, таксама была ў значнай ступені пабудавана за кошт шчодрых ахвяраванняў Алены.

У Алены была дачка, якую біў і абражаў яе муж. Праз некаторы час слугі на ферме Алены аб’ядналіся і забілі зяця сваёй спадарыні. Яго сваякі абвінавачвалі Алену ў забойстве, хоць у той час яна была ў паломніцтве ў Храме Гроба Гасподняга у Іерусаліме. Каб адпомсціць за яго смерць, яны ў 1160 годзе забілі Алену ў Ётэне, калі тая ішла ў царкву.

Алена была кананізавана ў 1165 годзе Папам Аляксандрам III пры падтрымцы Стэфана (пам. у 1185 годзе), першага арцыбіскупа Упсальскага. Яе жыццяпіс быў упершыню запісанаы Брынальфам Альгатсанам, біскупам Скары (1278—1317)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Pernler, Sven-Erik, S:ta Elin av Skövde: kulten, källorna, kvinnan (Skara: Diocese of Skara historical society. 2007) ISBN 978-91-976688-3-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]