Алена (фільм, 2011)
| Алена | |
|---|---|
| | |
| Жанры | драматычны фільм[1][2][…], крымінальны фільм[d] і трылер[d] |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсары | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | Non-Stop Production[d] |
| Працягласць | 109 хв. |
| Зборы | 16 182 427 ₽[4] |
| Краіна | |
| Мова | руская |
| Год | 21 мая 2011, 11 ліпеня 2011 і 29 верасня 2011 |
| IMDb | ID 1925421 |
«Але́на» (руск.: Елена) — расійскі драматычны фільм 2011 года рэжысёра і сцэнарыста Андрэя Звягінцава. Суаўтарам сцэнарыя выступіў Алег Негін, галоўныя ролі выканалі Надзея Маркіна, Андрэй Смірноў і Алена Лядава[5].
Былая медсястры Алена амаль дзесяць гадоў жыве з бізнесменам старэчых гадоў Уладзімірам. Нягледзячы на такі прыстойны тэрмін сумеснага жыцця, афіцыйна распісаліся яны толькі нядаўна. Ва Уладзіміра ёсць дарослая дачка Кацярына, разумная, адукаваная, але распешчаная і мяцежная дзяўчына. У Алены, у сваю чаргу, ёсць жанаты сын Сяргей з двума дзецьмі на руках і ветрам у галаве. Уладзімір катэгарычна адмаўляецца дапамагаць сям’і Сяргея, але Алена ўсё ж не жадае закрываць вочы на іх праблемы. Яна просіць у свайго мужа грошы на «адкос» ад войска для шалапутнага ўнука. Уладзімір адмаўляе, і Алена рашаецца на страшны ўчынак… Скарыстаўшыся ягоным нестабільным станам пасля перанесенага інфаркту, жанчына бярэ сітуацыю ў свае рукі.
Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2011 года ў межах праграмы «Асаблівы погляд» 64-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася Спецыяльнага прыза журы. Акрамя таго, фільм дэманстраваўся на кінафестывалях у Маскве, Жынду, Таронта, Хельсінках, Генце, Сан-Паўлу, Арасе, Салоніках, Лез-Арку, Глазга, Вісконсіне, Хайфе і іншых[6]. У шырокі пракат фільм выйшаў 29 верасня 2011 года ў Расіі. У лістападзе таго ж года, яшчэ да завяршэння афіцыйнага пракату, фільм быў паказаны на цэнтральным расійскім тэлебачанні.
Карціна была станоўча прынята большасцю сусветных кінакрытыкаў і ўдастоілася шматлікіх узнагарод, сярод якіх 4 прэміі «Залаты арол» (у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру), 4 прэміі «Ніка» (у тым ліку за найлепшую рэжысуру), 3 прэміі «Белы слон» (у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру)[7] . У снежні 2019 года карціна, адзіная з Расіі, увайшла ў спіс 50 найлепшых сусветных фільмаў другога дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, складзены амерыканскім часопісам «Rolling Stone».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]За два гады да падзей, выяўленых у фільме, пажылы чалавек па імені Уладзімір (Андрэй Смірноў) аформіў шлюб з Аленай (Надзея Маркіна) пасля амаль васьмі гадоў сумеснага жыцця. Нягледзячы на працяглыя адносіны, муж і жонка маюць мала агульнага ў адукацыі і даходзе: Уладзімір — забяспечаны прадпрымальнік, уладальнік паважных знаёмстваў і дзелавых сувязяў. З Аленай, медсястрой з вельмі сціплым прыбыткам, адукацыяй і сацыяльным становішчам, ён пазнаёміўся, калі аднойчы патрапіў у лякарню з вострым перытанітам. Муж і жонка спяць у розных пакоях, практычна не маюць агульных інтарэсаў і заняткаў, большую частку свайго часу Алена затрачвае на забеспячэнне камфорту мужа. У абаіх ёсць дзеці ад папярэдніх шлюбаў: у Алены — вялікаўзроставы інфантыльны сын Сяргей (Аляксей Розін), які ні да чаго не імкнецца і пастаянна сутыкаецца з цяжкасцямі пры ўтрыманні сваёй няспынна растучай сям’і, у Уладзіміра — дасціпная, але цынічная і распешчаная дачка Кацярына (Алена Лядава). Унуку Алены, Аляксандру (Ігар Агурцоў), неабходны грошы для аплаты паступлення ва ўніверсітэт, інакш яго забяруць у войска. Алена звяртаецца з просьбай аб фінансавай дапамозе да мужа. Аднак, той не хоча дапамагаць Алене ў гэтай справе — ён пагарджае яе сынам, які да таго ж некалькі гадоў не вяртае яму ўзятыя ў доўг грошы, і яго абураюць спробы жонкі вырашаць праблемы ўжо другога пакалення «лайдакоў». Неўзабаве Уладзімір трапляе з інфарктам у лякарню, дзе яго наведвае дачка. Пасля размовы з дачкой ён канчаткова адмаўляе Алене ў просьбе і прымае рашэнне: усе яго грошы пасля смерці адыдуць Кацярыне, а ўдава атрымае толькі добрую пажыццёвую рэнту.
Не знаходзячы іншага выйсця, Алена рашаецца на забойства: яна падсыпае Уладзіміру ў лекі «Віягру», і, дачакаўшыся яго смерці, спальвае чарнавікі завяшчання, якое ён так і не аформіў. За адсутнасцю дакументавана аформленай волі нябожчыка яго спадчына дзеліцца папалам паміж жонкай Аленай і дачкой Кацярынай. Акрамя таго, Алена забірае грошы з сейфа, якія Уладзімір захоўваў дома. Кацярына здагадваецца, што Алена прысвоіла грашы, але ў яе няма доказаў. Алена адвозіць грошы сям’і сына і тым самым пазбаўляе ўнука ад «святога абавязку». Аднак будучы студэнт, «адмазаны» ад войска, абыякавы да свайго лёсу: ужо ў наступных кадрах ён лёгка ўвязваецца ў масавую бойку з падлеткамі. У фінале глядач бачыць, як у дарагой кватэры Уладзіміра, у якой ён жыў з Аленай, па-гаспадарску размяшчаецца сям’я яе сына…
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]| Надзея Маркіна | – Алена |
| Андрэй Смірноў | – Уладзімір |
| Алена Лядава | – Кацярына, дачка Уладзіміра |
| Аляксей Розін | – Сяргей, сын Алены |
| Яўгенія Конушкіна | – Таццяна, жонка Сяргея |
| Ігар Агурцоў | – Аляксандр, сын Сяргея і Таццяны |
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Задума і напісанне сцэнарыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя думкі пра стварэнне падобнага фільма з’явіліся ў Звягінцава ў лютым 2009 года, калі брытанскі прадзюсар Олівер Дангі, з якім яны разам працавалі на здымачнай пляцоўцы стужкі «Нью-Ёрк, я кахаю цябе», падаў ідэю праекта, рэжысёрамі якога стануць чатыры чалавекі з Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Амерыкі, Еўропы і Азіі[8]. Тэма павінна была быць адна: Апакаліпсіс[8]. Дангі прапаноўваў трактаваць гэта шырока: ад «Ахвярапрынашэння» Таркоўскага да «Прафесіі: рэпарцёр» Антаніоні[9]. Звягінцаў стэлефанаваўся з блізкім сябрам, пісьменнікам Алегам Негіным, разам з якім яны ўвесь наступны месяц разважалі пра сюжэт будучай карціны[8]. Аднаго разу ноччу Негін патэлефанаваў Звягінцаву і распавёў гісторыю са свайго жыцця, якую пазней увасобіў у сцэнарый, напісаны за 8—10 дзён[8].
Пасля карэкціроўкі сцэнарыя Звягінцаў адправіў яго Дангі, які адрэагаваў на гэта так: «Хлопцы, што ж вы робіце? Я вам прапаную праект на 7—8 мільёнаў долараў, а вы мне — на 2,5, гісторыю пра двух пенсіянераў у адным інтэр’еры»[8]. Фільм павінен быў здымацца на англійскай мове ў ЗША або Англіі, працоўная назва была «Хелен», а мужа галоўнай гераіні павінны былі клікаць Рычард[8]. З-за абсалютна расійскага менталітэту сцэнарыя карціны месца дзеяння было вырашана перамясціць у Расію[8]. Неўзабаве пасля прачытання першых старонак сцэнарыя Дангі даслаў Звягінцаву каля 20 старонак з заўвагамі[8]. Азнаёміўшыся з імі, рэжысёр зразумеў, што гэтая гісторыя зацягнецца надоўга, папрасіў прабачэння і ўвесну 2009 года пакінуў праект[8].
З мая па жнівень таго ж года Звягінцаў шукаў тых, хто пагадзіўся б фінансаваць запланаваную карціну[8]. Тады ж рэжысёр пазнаёміўся з прадзюсарам Аляксандрам Раднянскім, які, прачытаўшы сцэнарый, паведаміў пра пачатак здымкаў фільма[8]. Увесь верасень Негін і Звягінцаў па 10 гадзін у дзень, не выходзячы са студыйнага падвала, правілі сцэнарый[8]. Адметна, што яшчэ да пачатку здымкаў фільм быў удастоены прэміі за найлепшую сцэнарную распрацоўку на фестывалі незалежнага кіно «Сандэнс»[10].
Назва фільма была абрана не адразу, разглядаліся разнастайныя варыянты: ад «Нашэсця варвараў» (па аналогіі з аднайменным фільмам Дэні Аркана) да «Грошай» (так называецца апошні фільм Брэсона)[11].
Падбор акцёраў
[правіць | правіць зыходнік]Ролю Алены Звягінцаў амаль з самага пачатку планаваў даць тэатральнай актрысе Надзеі Маркінай, якую ў сярэдзіне 1990-х гадоў убачыў у спектаклі Сяргея Жэнавача «Кароль Лір» у ролі Рэганы[8]. Рэжысёр апісваў сваё ўражанне ад актрысы наступным чынам: «Захапіўся рэдкай уласцівасцю яе натуры. Вось яна ўстане, раскіне рукі — Радзіма-маці, ударнік працы ў пуховай хустцы. Злёгку павернецца, у профіль — жонка патрыцыя, імператрыца, рэдкая высакароднасць»[9]. Нягледзячы на жаданне рэжысёра ўзяць на ролю Маркіну, члены здымачнай групы пераглядзелі мноства актрыс, перш чым Надзея была зацверджана на ролю[8].
Звягінцаў доўга шукаў акцёра і на ролю Уладзіміра[12]. Кастынг праходзілі мужчыны 70 гадоў, аднак ніводзін з іх не задаволіў рэжысёра, які знаходзіў у іх тварах цяжкую асуджанасць, хаця патрэбен быў «чалавек-сонца, само жыццё»[12]. Такім аказаўся рэжысёр Андрэй Смірноў, у якім Звягінцаў убачыў прыкметы вітальнасці[12]. «Смірноў вельмі жывы, шырока адукаваны чалавек, разумніца, лёгка размаўляе на французскай і англійскай мовах, унутрана пластычны і таму жывы і актыўны. Для мяне ён быў камертонам, ён вызначаў градус акцёрскага існавання ў кадры, нібы настройваў сваіх калег», — казаў рэжысёр[12]. У першы ж дзень здымак Смірноў учыніў скандал з нагоды таго, што яму не спадабалася паліто, у якое быў апрануты яго герой[8].
Ролю Кацярыны, дачкі Уладзіміра, сыграла Алена Лядава, на якую рэжысёр не ўскладаў асаблівых надзей да пачатку проб[11]. Як толькі яна з’явілася на здымачнай пляцоўцы, Звягінцаў адразу ж убачыў, наколькі ідэальна актрыса супадае са сваім персанажам[11]. Пазней Лядава прызнавалася, што працаваць са Звягінцавым было прыемна: «Атмасферу на пляцоўцы рэжысёр стварыў добрую. Андрэй Сяргеевіч выступіў як цудоўны партнёр. Сцэнарыст напісаў выдатны дыялог. Цуда-аператар усё зняў. Што яшчэ трэба? Атрымалася хутка і лёгка. Не ў пакутах, не»[13].
Здымкі
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2009 года рэжысёр заявіў пра пачатак здымачнага працэсу, да працы падключыліся аператар Міхаіл Крычман і мастак-пастаноўшчык Андрэй Панкратаў[8]. Непасрэдна здымкі фільма стартавалі 9 красавіка 2010 года і праходзілі ў Маскве[14]:
- Апартаменты бізнесмена Уладзіміра — гэта Астожанка, Малочны завулак, дом 2 (ЖК «Новая Астожанка»).
- Фітнес-клуб «Enjoy», які наведвае Уладзімір, рэальны і знаходзіцца на Дзербянёўскай набярэжнай, дом 7, к. 6.
- Пасля наведвання банка Алена едзе на маршрутцы №356М (Беларускі вакзал — Базаўская вуліца).
- Далей Алена аказваецца каля Павялецкага пуцеправода на Варшаўскай шашы. Там міма яе праязджае трамвай з бартавым нумарам 4291, які належыць Кастрычніцкаму трамвайнаму дэпо.
- Алена паднімаецца на Павялецкі пуцеправод і трапляе на платформу ЗІЛ Павялецкага напрамку, дзе чакае электрычку ў бок Бірулёва.
- Каб патрапіць у жылую частку Заходняга Бірулёва, Алена праходзіць уздоўж плота і градзірняў ЦЭЦ-26.
- Алена купляе прадукты для сям’і сына ў доме 17, к. 3а па Вастракоўскім праездзе (у рэальнасці там размяшчаецца крама «Пяцёрачка»).
- Двор дома Сяргея зняты каля дома 15, к. 2 па Вастракоўскім праездзе. Адметна, што ў гэтым жа доме праходзілі здымкі тэлесерыяла «Брыгада».
- Тым не менш у гэтым доме няма вокнаў, якія выходзяць на градзірні ЦЭЦ. Верагодна, кватэра сына Сяргея здымалася ў іншым доме па Вастракоўскім праездзе.
Музычнае суправаджэнне
[правіць | правіць зыходнік]У якасці музычнага лейтматыва карціны была выкарыстана трэцяя частка Сімфоніі № 3 амерыканскага кампазітара Філіпа Гласа[15].
Выхад і прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Пракат
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2011 года ў межах 64-га Канскага кінафестывалю. Акрамя таго, фільм дэманстраваўся на кінафестывалях у Маскве, Жынду, Таронта, Хельсінках, Генце, Сан-Паўлу, Арасе, Салоніках, Лез-Арку, Глазга, Вісконсіне, Хайфе і іншых[6]. У шырокі пракат фільм выйшаў 29 верасня 2011 года ў Расіі. У лістападзе таго ж года, яшчэ да завяршэння афіцыйнага пракату, фільм быў паказаны на цэнтральным расійскім тэлебачанні.
Ніжэй прыведзены спіс прэм’ер фільма паводле краін у храналагічным парадку[6]:
- 21.05.2011:
Францыя (Канскі кінафестываль) - 24.06.2011:
Расія (Маскоўскі кінафестываль) - 27.08.2011:
Францыя (Кінафестываль у Жынду) - 08.09.2011:
Канада (Кінафестываль у Таронта) - 15.09.2011:
Фінляндыя (Кінафестываль у Хельсінках) - 29.09.2011:
Расія - 17.10.2011:
Бельгія (Генцкі кінафестываль) - 21.10.2011:
Бразілія (Кінафестываль у Сан-Паўлу) - 06.11.2011:
Францыя (Кінафестываль у Арасе) - 07.11.2011:
Грэцыя (Кінафестываль у Салоніках) - 16.11.2011:
Мексіка (Фестываль «Muestra Internacional de Cine») - 16.12.2010:
Францыя (Кінафестываль у Лез-Арку) - 22.12.2011:
Венгрыя - 21.01.2012:
ЗША (Кінафестываль «Сандэнс») - 18.02.2012:
Вялікабрытанія (Кінафестываль у Глазга) - 07.03.2012:
Францыя - 08.03.2012:
Грэцыя - 21.03.2012:
Бельгія - 23.03.2012:
Польшча - 29.03.2012:
Нідэрланды - 15.04.2012:
ЗША (Кінафестываль «RiverRun») - 20.04.2012:
Нарвегія - 22.04.2012:
ЗША (Кінафестываль у Вісконсіне) - 04.05.2012:
Швецыя - 16.05.2012:
ЗША (Нью-Ёрк) - 21.06.2012:
Аўстралія - 13.07.2012:
Мексіка - 20.07.2012:
Іспанія - 26.07.2012:
Партугалія - 07.09.2012:
Турцыя - 20.09.2012:
Ізраіль - 26.10.2012:
Вялікабрытанія - 07.12.2012:
Калумбія - 17.01.2013:
Данія (Капенгаген) - 14.03.2013:
Аргенціна - 13.12.2013:
Сінгапур - 04.04.2014:
Венесуэла (абмежаваны пракат) - 12.10.2014:
Ізраіль (Кінафестываль у Хайфе) - 20.12.2014:
Японія
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]У расійскай крытычнай супольнасці фільм «Алена» атрымаў неадназначныя водгукі — ад захопленых да рэзка негатыўных. Так, кіназнавец Андрэй Плахаў назваў «Алену» «адным з найважнейшых расійскіх фільмаў апошніх гадоў», адзначыўшы, што карціна «добра зроблена» і актуальная па сваёй сацыяльнай праблематыцы. З іншага боку, кінакрытык Міхаіл Ратгаўз абвінаваціў стужку Звягінцава ў хадульнасці і безжыццёвасці, выявіўшы ў «Алене» «жахлівыя штампы з дрэннай драматургіі канца XIX стагоддзя»[16].
Рэйтынгі
[правіць | правіць зыходнік]Агрэгатар крытычных аглядаў «Metacritic» дае фільму ацэнку ў 87 балаў са 100 на аснове 16 рэцэнзій прафесійных крытыкаў. Карыстальніцкі рэйтынг на гэтым рэсурсе складае 7,5/10[17]. На іншым папулярным агрэгатары крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» колькасць станоўчых рэцэнзій дасягае 94 % на аснове 65 рэцэнзій крытыкаў. Глядацкі рэйтынг кінастужкі на гэтым рэсурсе складае 73 %[18].
Глядацкія ацэнкі на іншых папулярных сайтах, прысвечаных кіно:
- 4 / 5 на сайце «AllMovie»[19]
- 3,5 / 5 на сайце «AlloCiné»[20]
- 71 / 100 на сайце «ČSFD»[21]
- 6,9 / 10 на сайце «FilmAffinity»[22]
- 6,9 / 10 на сайце «Filmweb»[23]
- 7,3 / 10 на сайце «IMDb»[5]
- 7,3 / 10 на сайце «КиноПоиск»[24]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Фільм «Алена» ўдзельнічаў у праграме «Асаблівы погляд» 64-га Канскага кінафестывалю, дзе ўдастоіўся Спецыяльнага прыза журы. Сярод іншых значных узнагарод, 4 прэміі «Залаты арол» (у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру), 4 прэміі «Ніка» (у тым ліку за найлепшую рэжысуру), 3 прэміі «Белы слон» (у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру)[7].
Паводле рэсурса «Internet Movie Database», агулам фільм быў адзначаны 24 кінаўзнагародамі і яшчэ 22 намінацыямі[7]:
| Кінафестываль / Кінапрэмія | Дата | Прэмія / Катэгорыя | Намінант(ы) | Вынік | Спасылкі |
|---|---|---|---|---|---|
| Канскі кінафестываль | 11—22.05.2011 | Прэмія «Асаблівы погляд» | «Алена» | Намінацыя | [25] |
| Асаблівы погляд — Спецыяльны прыз журы | «Алена» | Перамога | |||
| Еўрапейская кінапрэмія | 03.12.2011 | Найлепшая еўрапейская актрыса | Надзея Маркіна | Намінацыя | [26][27] |
| Белы слон | 22.12.2011 | Найлепшы фільм | «Алена» | Перамога | [28][29][30] |
| Найлепшая рэжысёрская праца | Андрэй Звягінцаў | Перамога | |||
| Найлепшы сцэнарый | Алег Негін, Андрэй Звягінцаў | Намінацыя | |||
| Найлепшая аператарская праца | Міхаіл Крычман | Намінацыя | |||
| Найлепшая галоўная жаночая роля | Надзея Маркіна | Намінацыя | |||
| Найлепшая галоўная мужчынская роля | Андрэй Смірноў | Намінацыя | |||
| Найлепшая жаночая роля другога плана | Алена Лядава | Перамога | |||
| Залаты арол | 27.01.2012 | Найлепшы ігравы фільм | «Алена» | Перамога | [31] |
| Найлепшая рэжысёрская праца | Андрэй Звягінцаў | Перамога | |||
| Найлепшы сцэнарый | Алег Негін, Андрэй Звягінцаў | Намінацыя | |||
| Найлепшая жаночая роля ў кіно | Надзея Маркіна | Намінацыя | |||
| Найлепшая жаночая роля другога плана | Алена Лядава | Перамога | |||
| Найлепшая аператарская праца | Міхаіл Крычман | Перамога | |||
| Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка | Андрэй Панкратаў | Намінацыя | |||
| Найлепшая музыка да фільма | Філіп Глас | Намінацыя | |||
| Найлепшы мантаж фільма | Ганна Мас | Намінацыя | |||
| Найлепшая праца гукарэжысёра | Андрэй Дзергачоў | Намінацыя | |||
| Ніка | 08.04.2012 | Найлепшы ігравы фільм | «Алена» | Намінацыя | [32][33] |
| Найлепшая рэжысёрская праца | Андрэй Звягінцаў | Перамога | |||
| Найлепшая жаночая роля | Надзея Маркіна | Перамога | |||
| Найлепшая жаночая роля другога плана | Алена Лядава | Перамога | |||
| Найлепшая сцэнарная праца | Алег Негін, Андрэй Звягінцаў | Намінацыя | |||
| Найлепшая аператарская праца | Міхаіл Крычман | Перамога | |||
| Найлепшая праца гукарэжысёра | Андрэй Дзергачоў | Намінацыя | |||
| Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі | 21.01.2013 | Найлепшы замежны фільм | «Алена» | 9-е месца |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.nytimes.com/2012/05/16/movies/elena-by-andrei-zvyagintsev-set-in-and-around-moscow.html Праверана 19 красавіка 2016.
- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt1925421/ Праверана 19 красавіка 2016.
- ↑ а б http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=191021.html Праверана 19 красавіка 2016.
- ↑ http://www.filmz.ru/film/6117/boxoffice/ Праверана 16 красавіка 2012.
- ↑ а б Elena (2011) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ а б в Elena (2011) — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ а б в Elena (2011) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Андрей Звягинцев: автор должен делать кино и молчать о нем (руск.). Сайт «РИА Новости» (20 мая 2011). Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ а б Лариса Малюкова. Андрей Звягинцев: Богатые и бедные… Невозможность выбора… (руск.)(недаступная спасылка). Сайт газеты «Новая газета» (22 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Лариса Юсипова. Прекрасная "Елена" и патриотичный "Охотник" (руск.). Сайт газеты «Известия» (23 мая 2011). Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ а б в Антон Филатов. Андрей Звягинцев: «Мне очень дорога эта история…» (руск.). Сайт «Okino.ua» (21 лістапада 2011). Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ а б в г Игорь Манцов. Андрей Звягинцев: «Ясное дело, она выбирает кровь» (руск.)(недаступная спасылка). Сайт «Частный корреспондент» (6 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Никита Карцев. Захват Елены инопланетянами (руск.). Сайт газеты «Московский комсомолец» (10 студзеня 2012). Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Elena (2011) — Filming & Production (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Elena (2011) — Soundtracks (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Дмитрий Волчек, Борис Нелепо. Октябрьское кинообозрение (руск.). Сайт «Радио „Свобода“» (26 кастрычніка 2011). Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Elena (2012) (англ.). Сайт «Metacritic». Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Elena (англ.). Сайт «Rotten Tomatoes». Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Elena (2011) (англ.). Сайт «AllMovie». Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Elena (фр.). Сайт «AlloCiné». Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Jelena (чэшск.). Сайт «ČSFD». Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Elena (ісп.). Сайт «FilmAffinity». Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Elena (польск.). Сайт «Filmweb». Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Елена (2011) (руск.). Сайт «КиноПоиск». Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Awards 2011 : Un Certain Regard (англ.). Сайт Канскага кінафестывалю. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2016.
- ↑ 2011: The Nominations (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ 2011 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Премия «Белый слон» (руск.)(недаступная спасылка). Сайт Гільдыі кінаведаў і кінакрытыкаў Расіі. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2020. Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Фильм Звягинцева "Елена" стал победителем в главной номинации премии "Белый слон" (руск.). Сайт «Інтэрфакс» (22 снежня 2011). Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ "Елена" въедет в новый год на "Белом слоне" (руск.)(недаступная спасылка). Сайт «Ruskino» (25 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Лауреаты премии «Золотой Орел» за 2011 год (руск.). Сайт Нацыянальнай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі. Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Номинанты Национальной кинематографической премии «НИКА» за 2011 год. (руск.). Сайт кінапрэміі «Ніка». Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Лауреаты Национальной кинематографической премии «НИКА» за 2011 год. (руск.). Сайт кінапрэміі «Ніка». Праверана 27 студзеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дыхание камня: Мир фильмов Андрея Звягинцева. — Новое литературное обозрение, 2014. — 456 p. — ISBN 978-5-4448-0083-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Алена на сайце «AllMovie» (англ.)
- Алена на сайце «AlloCiné» (фр.)
- Алена на сайце «ČSFD» (чэшск.)
- Алена на сайце «FilmAffinity» (ісп.)
- Алена на сайце «Filmweb» (польск.)
- Алена на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Алена на сайце «Metacritic» (англ.)
- Алена на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
- Алена на сайце «КиноПоиск» (руск.)