Перайсці да зместу

Ален Карно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ален Карно
фр.: Alain Corneau
Дата нараджэння 7 жніўня 1943(1943-08-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня 2010(2010-08-30)[1][3] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Pierre Corneau[d]
Жонка Nadine Trintignant[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, акцёр, кінаакцёр, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0006734
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ален Карно фр.: Alain Corneau; 7 жніўня 1943(1943-08-07)[1][2][…], Арлеан[3][4]30 жніўня 2010(2010-08-30)[1][3], XIII акруга Парыжа[5][6][…]) — французскі кінарэжысёр сцэнарыст і кінапрадзюсар.

Пасля атрымання музычнай адукацыі скончыў Інстытут кінематаграфіі (фр.: Institut des hautes études cinématographiques) у Парыжы.

У 1969 годзе пачаў шлях у «вялікім кіно» у якасці асістэнта рэжысёра фільма Коста-Гаўраса «Прызнанне». Следам яшчэ некалькі прац у якасці асістэнта рэжысёра.

У 1973 годзе дэбютаваў фільмам «Францыя, акцыянернае таварыства», прытчы пра легалізацыю наркотыкаў, які праваліўся ў пракаце. Аднак наступныя фільмы з удзелам Іва Мантана «Паліцэйскі кольт „Пітон 357“» (1976), «Пагроза» (1977), «Чорная серыя» (1979) і «Выбар зброі» (1981) выклікалі вялікі грамадскі рэзананс. Гэтыя фільмы адрозніваліся неўласцівай для таго часу ў еўрапейскім кіно «натуралізацыяй» паўсядзённай жорсткасці. Напрыклад, у «Пітоне 357» камісар, несправядліва западозраны ў забойстве палюбоўніцы, спальваў твар кіслатой, каб пазбегнуць апазнання сведкамі.

Яго фільм «Форт Саган» (з удзелам Жэрара Дэпардзьё і Катрын Дэнёў, 1984) стаў на той перыяд самым дарагім фільмам у Францыі.

У 1987 годзе зняў тэлефільм пра Афганістан («Afghanistan, le Pays Interdit») у серыі сюжэтаў пад назвай «Médecins des Hommes».

У 1992 годзе карціна Корна «Усе раніцы свету», якая расказвае гісторыю знакамітага музыканта XVII стагоддзя Марэна Марэ, атрымала першую прэмію французскага кінематографа — «Сезар». Фільм перамог адразу ў сямі намінацыях: за найлепшы фільм, найлепшую рэжысуру, найлепшую жаночую ролю другога плана, найлепшую аператарскую работу, гук, музыку і касцюмы.

Таксама зняў фільмы «Індыйскі накцюрн» (паводле аднайменным рамане Антоніа Табукі), экранізаваў раман Амелі Натомб «Страх і трапятанне».

Апошняя праца рэжысёра — трылер «Злачынства страсці» (фр.: Crime d’amour), які выйшаў на экраны французскіх кінатэатраў ужо пасля смерці рэжысёра, у жніўні 2010 года.

  1. а б в г Alain Corneau // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Alain Corneau // GeneaStar
  3. а б в г Fichier des personnes décédées mirror Праверана 27 лістапада 2024.
  4. а б https://www.cineartistes.com/?page=images&id=2118&type=3#
  5. а б http://lifeinlegacy.com/Display.aspx?weekof=2010-09-04
  6. а б http://blinkvision-filmnews.com/2012/07/12/screenwriter-and-director-norah-ephron-dies-at-71/
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.